Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Грамадства

Выйграй паездку ў Еўропу на дваіх

Міжнародная грамадская кампанія “Без візы” абвясціла конкурс твораў на тэму “Віза і свабода: мая гісторыя”.

Як паведаміў адзін з ініцыятараў конкурса, Томас Тамілінас з Вільні, конкурс мае засведчыць, чаму мы хочам пазбавіцца ад візавых перажыткаў:

– Сутнасць конкурса ў тым, каб прымусіць беларускую грамадскасць думаць аб хутчэйшым зняцці візавага бар’ера з Еўропай, пра тое, што гэта магчыма, што гэта не доўгатэрміновая перспектыва, а цалкам кароткатэрміновая. Нам здаецца, што важна каб грамадскасць паказвала, што візы ім надакучылі і даўно надакучылі. І толькі гэтым шляхам магчыма пераканаць еўрапейскіх лідараў у тым, што візавы бар’ер – гэта мінулае, гэта перажытак мінулага, гэта перажытак вельмі старога мінулага, яшчэ даваеннага.

Па словах арганізатараў конкурса, самыя лепшыя творы: лісты, эсэ ці артыкулы па беларуску ці па-расейску, будуць надрукаваныя на сайце TUT.BY, а пераможца атрымае прыз у выглядзе паездкі на дваіх у адну з суседніх краін Еўразвяза.

http://racyja.com

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *