Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
У краіне

Першыя мабільнікі айчыннай вытворчасці

Новая версія беларускіх мабільнікаў ужо запушчана ў вытворчасць і нават паступіла ў продаж. Праўда, айчынныя GSM-тэлефоны прадаюцца толькі дзяржаўным прадпрыемствам.

Як паведаміла прэс-служба Міністэрства сувязі, у Беларусі ўжо з канца 2010 году выпускаюцца айчынныя мадэлі мабільных тэлефонаў «Эўратэф Е1» і «Эўратэф Е3». Нягледзячы на еўрапейскую назву, тэлефоны пакуль экспартаваць не плануецца. Прызначаныя яны для дзяржпрадпрыемстваў і ў шырокі продаж не паступаюць.

Тэлефон беларурскай вытворчасцi

Тэлефон беларурскай вытворчасцi

Выпуск мабільнікаў наладзіла прадпрыемства «Прамсувязь», вядомае сваімі беларускімі Hi-Tech распрацоўкамі. Так, іх папярэднія мадэлі мабільных тэлефонаў былі знятыя з вытворчасці праз год пасля пачатку продажаў. Па словах шчасліўчыкаў, што атрымалі магчымасьць скарыстацца тым тэлефонам, пад лагатыпам «Прамсувязь» быў знойдзены надпіс «Made in China».

Кошт усіх трох новых мадэляў у «Прамсувязі» па $100. Ёсць апараты і ў некаторых інтэрнэт-крамах па кошце ад 313 да 469 тыс. рублёў.

Тэлефоны «Эўратэф Е1» і «Эўратэф Е3» могуць працаваць з двума sim-картамі, а таксама маюць дыктафон і фотакамеру. Іншая мадэль «Эўратэф Е2» прызначана для сталых людзей і людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Паводле generation.by

mobile

mobile

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *