Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Культура

Гульня ў вайнушку

19 красавіка а 19-й гадзіне ў Сядзібе БНФ ( Менск, пр. Машэрава, 8 ) адбудзецца прэм’ера дакументальнага фільму Антося Цялежнікава «Гульня ў вайнушку».

Удзел у паказе возьмуць галоўныя героі, былыя палітпрызыўнікі ды адмысловыя госці. Пасля прэм’еры адбудзецца дыскусія.

Стужка паказвае цяперашняе беларускае войска – ад побыту да ідэалогіі. Аснову фільму склалі расповеды палітычных прызыўнікоў – Франака Вячоркі, Івана Шылы, Андрэя Цянюты ды іншых грамадскіх актывістаў.

Некаторых з іх, не зважаючы на кепскі стан здароўя, прызывалі на вайсковую службу. Успаміны палітпрызыўнікоў чаргуюцца з афіцыёзнаю вайсковаю прапагандаю – яна даводзіць, нібыта толькі 1 % жаўнераў хацелі б пазбегнуць службы.

Прэм’ера фільму працягласцю 40 хв. адбылася на тэлеканале «Белсат» 8 красавіка. Фільм даступны для прагляду онлайн на сайце www.belsat.eu ў раздзеле «Фільмы, кліпы»

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *