Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Палітыка

Алесь Ляўчук супраць «Знамя юности»

Журналіст Алесь Ляўчук працягвае змагацца за свае канстытуцыйныя правы. 18 красавіка ў 9.30 па гэтай справе пройдзе берасцейскі абласны суд.

Алесь Ляўчук падаў апеляцыю на рашэнне суда Маскоўскага раёна Берасця па справе супраць беларускай газеты «Знамя юности».

Ён быў звольнены па палітычных матывах з гэтага выдання. Хаця суд і прызнаў, што Алесь Ляўчук не вінаваты, але павінен выбачыцца перад гэтай газетай ды заплаціць ім 1 млн. беларускіх рублёў. Плаціць і выбачацца Алесь Ляўчук не збіраецці і ўвесь час актыўна выказвае сваю пазіцыю і нікога не баіцца.

Як адзначыў былы супрацоўнік газеты «Знамя юности», калі ён прайграе абласны суд, то адразу звернецца да начальніка абласнога суда Берасця, а потым – у Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь ды ААН.

http://racyja.com

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *