Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Эканоміка

Піва і цыгарэты даражэюць

У сценах беларускага ўрада падрыхтаваны праект дзаржаўнага рашэння, якое мяркуе значнае падвышэнне акцызаў на піва і цыгарэты. Удзельнікі рынка непрыемна здзіўлены навінай – такога рэзкага падвышэння акцызаў яны не чакалі. Міністэрствам было прадпісана да 20 красавіка падрыхтаваць свае прапановы па акцызнай палітыцы. Аднак той варыянт падвышэння акцызаў, які прадставіў Мінфін, шакуе ўдзельнікаў рынка. Па разліках экспертаў, прапанаванае падвышэнне акцызаў прывядзе да істотнага росту коштаў на піва і цыгарэты.

Узяць, да прыкладу, піва. У дзяржорганах, акцызы на піва прапануецца павялічыць наступным чынам: на піва з утрыманнем дзелі спірту да 7% – да 1080 рублёў за літр, на піва з утрыманнем спірту больш 7% – 1830 рублёў за літр. Як у першым, так і ў другім выпадку гаворка ідзе пра падвышэнне акцыза на піва прыкладна ў 3 (!) разы. Новыя стаўкі акцызаў прапануецца ўсталяваць ужо ў чэрвені.

Па наяўных разліках, беларускае піва з прычыны росту акцыза можа падаражэць вельмі істотна – на 18,3%.

Падрабязней тут.

beer

beer

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *