Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Грамадства

Берасцейская салідарнасць ахвярам выбуху

Тое, што адбылося 11 красавіка  не можа быць горам толькі для Менску, гэта нацыянальная трагедыя. Як доказ таго, што нашы людзі не ачарсцвелі ўшчэнт, 12 красавіка прайшла хваля акцый салідарнасці ў розных гарадах Беларусі ў сувязі з выбухам ў менскім метро.

Берасце таксама сярод тых гарадоў, якія не засталіся абыякавымі да трагедыі. На плошчы Леніна, каля нулявога кіламетру, сабралося звыш 50 чалавек. Яны ўсклалі кветкі, запалілі знічкі. Ушанавалі тых, хто загінуў, хвілінай маўчання.

Таксама ў канцы акцыі ўсе жадаючыя змаглі здаць грошы ў дапамамогу пацярпелым ад выбуху. Сродкі былі пералічаны на рахунак Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.

Калі хто-небудзь хоча яшчэ зрабіць ахвяраванне, то вось Рахунак Беларускага Чырвонага Крыжа:
БОКК 3015741262011, аддзяленне №539 в ААА “Белинвестбанк”, г. Минск, код 739, УНП 100511893, ОКПО 37384923, БИК (МФО) 153001739 з пазнакай “Выбух у метро”

Фота з сайта

акцыя салідарнасці

акцыя салідарнасці

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *