Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Грамадства

«И жнец, и швец»

Брэсцкі губернатар Канстанцiн Сумар запісаў альбом песень “Бяроза белая, сяброўка”.

Пра тое, што старшыня Берасцейскага аблвыканкама Канстанцін Сумар запісаў музычны дыск, стала вядома на прэс-канферэнцыі, арганізаванай для журналістаў рэгіянальных СМІ яшчэ летась.

Тады сам губернатар прызнаўся, што “людзі ад культуры” ўгаварылі яго запісаць некалькі песень. Выканавец застаўся задаволены вынікам і вырашыў працягнуць запіс, у выніку чаго атрымаўся паўнавартасны дыск з дзесяці кампазіцый.

Складанка лірычных песень “Бяроза белая, сяброўка” ў выкананні Канстанціна Сумара і суправаджэнні ансамбля народных інстументаў “Сябрына” была запісаны ў Берасцейскім абласным грамадска-культурным цэнтры.

Падрабязней на www.tut.by ( там таксама можна знайсці відэа з песней)

cover

cover

3 каментарыя

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *