Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Спорт

А шчасце было зусім побач

Сёння, 10-га красавіка,  прайшоў 3-ці тур чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе на сезон 2011 паміж берасцейскім “Дынама” і Мінскам. Гульня скончылася з лікам два-два.

Амаль увесь матч берасцейская каманда вяля гульню. Але за 20 хвілін да канца каманада здала пазіцыі і перайшла ад нападу да абароны. Але і абарона аказалася слабая. Вароты былі ў небяспецы некалькі разоў і ў канчатковым выніку мінчукі забілі другі гол.

Судзейства было даволі справядлівым. Хоць некаторыя балельшчыкі і выказвалі свае незадавальненне, але вопытнае вока заўважыла б, што суддзі адносіліся аднолькава як да “Дынама”, так і да гасцей.

Асабліва актыўным аказаўся новы замежны паўабаронца берасцейскага “Дынама” Давід Рафаэль Лазары.  Давід Лазары прыехаў з Бразіліі. Як паведаміў яго трэнер Юрый Пунтус, Лазары адносіцца да універсальных футбалістаў. Ёсць інфармацыя, што ў Балгарыі ён выходзіў нават на левым флангу абароны. Што датычыць стандартаў, то пакуль нядрэнна выконвае кутнія і штрафныя толькі з правага краю.

Lazari

Lazari

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *