Культура

Лявон Вольскі імчыцца ў Берасце

Першыя гарады, дзе будзе прадстаўленая «Белая яблыня грому» — Гарадня і Берасце.

«Сусветнае турнэ — так мы яго паўжартам называем, — тлумачыць Лявон Вольскі. — Наш сусвет — ад Берасця да Воршы, ад Паставаў да Гомеля».

«Мне сорамна, што я даўно не быў у гэтых гарадах, — прызнаецца музыка. — Мо, два гады, а можа і больш. Карацей, цягнуць далей няма куды — едзем!»

«Белая яблыня грому» — праграма на вершы класікаў — пераконвае ў гэтым. Беларуская літаратура — гэта нашая нацыянальная Біблія. І як у Бібліі на ўсё можна знайсці адказ, гэтак і ў нашай класіцы ў цяжкую хвіліну можна пашукаць падказку і дапамогу».

У Берасьце Вольскага можна будзе пабачыць і паслухаць 28 красавіка (чацвер) у Берасцейскім абласным грамадска-культурным цэнтры, вул. Камуністычная, 1. Пачатак, а 19 гадзіне. Квіткі ў касах філармоніі, кошт 30 і 35 т. руб. Тэл. для даведак 8 (0162) 95-93-01, 23-21-50; 8 (029) 313-21-50.

поводле generation.by

вольскі

вольскі

 

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *