Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Грамадства

Класы беларускіх дзетак

У берасцейскай пачатковай школе № 34 у новым навучальным годзе будзе адкрыты яшчэ адзін беларускамоўны клас.
У Берасці іх не так ужо многа, так што гэтае рашэнне было прынята адзелам адукацыі, як паведаміла БелаПАН намеснік загадчыка вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі адміністрацыі Маскоўскага раёна Брэста Ніна Дрык.

«Кадры і адпаведная матэрыяльная база ёсць. Пакуль у нас ёсць адна заява на залічэнне ў гэты клас. Мы запрашаем бацькоў, якія жадаюць, каб іх дзеці-першакласнікі вучыліся на беларускай мове, звяртацца ў школу № 34. Па даручэнні кіраўніка адміністрацыі Маскоўскага раёна Аляксандра Рагачука найбліжэйшым часам будзе дадзена інфармацыя пра адкрыццё такога класа ў мясцовыя СМІ», — сказала Дрык.

Паводле яе слоў, гэта будзе першы беларускамоўны клас у раёне. Пры жаданні бацькоў такіх класаў у гэтай школе можа быць больш.

Ахвотныя аддаць дзіця ў беларускі клас, што ствараецца ў школе № 34, могуць звяртацца па т.: МТС (29)722-35-41 (Уладзімір) і (29)795-29-63 (Маргарыта).

Паводле газеты Наша Ніва

little-boy-reading

little-boy-reading

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *