Замежжа

Бабуля пакінула дзве дзяржавы без інтэрнэту

75-гадовая грамадзянка Грузіі на некалькі гадзін пакінула Арменію без інтэрнэту, паведамляе выданне “Бізнес Грузіі “.

Жанчына ўжо прызнала сваю віну ў пашкоджанні оптыка-валаконнай кабельнай магістралі “Тэлекам Чыгункі”, з-за чаго 28 сакавіка ўся Арменія і вялікая частка Грузіі засталіся без інтэрнэту.

Пажылая жанчына распавяла, што шукала ў зямлі каля сяла Ксана Мцхецкага раёна медзь. У працэсе раскопак яна і пашкодзіла кабель, распавёў начальнік прэс-службы МУС Грузіі Зураб Гвенетадзэ. Ён дадаў, што ў жанчыны не было памагатых у злачынстве.

Амаль адразу на месца здарэння прыбылі ахоўнікі і затрымалі жанчыну, якая адключыла інтэрнэт.
Супраць жанчыны, імя якой не называецца, узбуджана крымінальная справа па частцы 1-га артыкула 187 КК Грузіі (пашкоджанне або знiшчэнне чужой маёмасці, што пацягнула значную шкоду). Ёй паграджае турма на тэрмін ад аднаго да трох гадоў.

Оптыка-валаконная магістраль, па якой інтэрнэт прыходзіць з Еўропы ў Арменію, з’яўляецца ўласнасцю “Тэлекама Чыгункі “.

Крыніца: Лента.Ру

бабулькі і компік

бабулькі і компік

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *