Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Нурсултана Назарбаева з яго “пераканаўчай” перамогай на выбарах прэзідэнта Рэспублікі Казахстан.
«Тое, што народ аказаў вам давер, з’яўляецца яркім сведчаннем правільнасці вашага курсу, накіраванага на ўмацаванне суверэнітэту і незалежнасці Казахстана, павышэнне дабрабыту яе грамадзян», – падкрэсліў Лукашэнка.
Ён выказаў упэўненасць, што і ў далейшым адносіны паміж Беларусяй і Казахстанам будуць плённа і дынамічна развівацца.
Па ўзору выбары у Казахстане вельмі нагадваюць нашы ўласныя 19 снежня. “Інтэрфакс” паведамляе, што Член Грамадскай палаты РФ Аляксандр Брод адзначае, што падчас выбараў прэзідэнта Казахстана агучвалася пазіцыя ўладаў, але не грамадскасці і экспертаў. “У Казахстане абсалютна не чуваць мясцовых грамадскіх арганізацый, прадстаўнікоў экспертнай супольнасці, якія б каментавалі ход выбарчай кампаніі “, – заявіў А. Брод, які з 2 красавіка знаходзіўся на тэрыторыі рэспублікі.