Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Палітыка

Лукашэнка ў спісе дыктатараў на вылет

Аляксандр Лукашэнка патрапіў у спіс дыктатараў, якіх могуць хутка скінуць. Яго склаў амерыканскі часопіс Time. Беларускі прэзідэнт апынуўся ў ім на чацвёртым месцы, першае заняў егіпецкі лідэр Хосні Мубарак.
Акрамя Мубарака, у спісе яшчэ некалькі лідэраў арабскіх краін, а таксама кіраўнікі некаторых іншых дзяржаў.

У іх ліку апынуліся як вядомыя прадстаўнікі “восі зла” Кім Чэн Ір і Махмуд Ахмадзінежад, так і адносна новыя фігуры. Напрыклад, прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон. Прэзідэнт Беларусі заняў чацвёртае месца ў “чарзе на вылёт”, пасля Мубарака, Алі Абдулы Салеха (прэзідэнт Йемена, дзе таксама праходзяць масавыя дэманстрацыі) і Кім Чэн Іра. Рахмон апынуўся толькі восьмым, а апошнія радкі заняла дынастыя Саудзідаў, якая кіруе ў Саудаўскай Аравіі, і алжырскі лідэр Абдэль-Азіз Бутэфліка.

Time адзначае, што беларускі лідэр кіруе ўжо 16 гадоў у абстаноўцы палітычных рэпрэсій. “Лукашэнка усталяваў кантроль над краінай ў 1996 годзе,  калі парламент збіраўся наладзіць яму імпічмэнт. Ён разагнаў яго, а потым выбраў новы марыянетачныя парламент і падпарадкаваў сабе судовую сістэму краіны”, – адзначае часопіс.

Хацелася б дадаць, што Хосні Мубарак 11 лютага 2011 года падаў у адстаўку з прычыны рэвалюцыі ў Егіпце, перадаўшы ўладу Вышэйшай радзе Узброеных сіл.

LUKAShENKо

LUKAShENKо

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *