Пакуль Расея выстаўляе свае прэтэнзіі на конт газу і пазыкі ў 200 мільёнаў даляраў, у Беларусі наладжваюць працу па пошуку сланцавага газу.

Пра гэта БЕЛТА паведаміў намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Анатоль Ліс. Паводле слоў намесніка міністра, пошукавыя работы будуць праводзіцца ў раёне Берасця. Выкананнем праекта зоймецца ВА «Беларуснафта» ў супрацоўніцтве з адной з польскіх кампаній. Пры гэтым Анатоль Ліс адзначыў, што гаворка ідзе аб папярэдніх пошукавых работах, якія неабходныя, каб вызначыць, ці ёсць у нетрах Беларусі запасы сланцаваго газу, дзе ён залягае, на якіх глыбінях.

Як паведамляе Euroline Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад урада знайсці сланцавы газ на тэрыторыі краіны.

Ну, што ж…калі запатрабаваў, то абавязкова знойдуць…))

газ

газ

[supsystic-social-sharing id="1"]