Берасцейскія панкі «Дай дарогу!» выклалі ў інтэрнэт акустычны альбом «Боли нет!».

Тым самым музыкі прадэманстравалі лірыка-меладычны бок свайго таленту. Пласцінка атрымалася досыць лёгкай, рок-н-ролльной і інтэлігентнай у параўнанні з папярэднімі тварэннямі «Дай дарогу!». Галоўнай фішкай альбома стаў дуэт Стыцкага з Сяргеем Міхалком.
Запампаваць альбом можна на афіцыйным сайце групы daidarogu.com

[supsystic-social-sharing id="1"]