Фундацыя імя Генрыха Бёля аб’яўляе прыём заявак у «Летнюю школу для маладых людзей з Беларусі», якая пройдзе ў Берліне 7-21 жніўня 2011 г.


Летняя школа цесна звязаная з чатырма беларускімі арганізацыямі грамадзянскай супольнасці: Зялёны альянс, ЕўраБеларусь, Беларуская асацыяцыя журналістаў і Рада (сетка беларускіх моладзевых аб’яднанняў).

Мэта праграмы: у школе будзе прадстаўлены і абмеркаваны шэраг экалагічных, сацыяльных і культурных праектаў, ўдзельнікам будзе прадстаўлены агляд мэтадаў , магчымасцяў і сацыяльных інструментаў для арганізацыі грамадскай супольнасці ў Нямеччыне і за яе межамі, маладыя людзі атрымаюць новыя ідэі і кантакты для ініцыявання грамадскіх праектаў і развіцця актыўнай грамадскай супольнасці ў сваёй краіне.

Хто можа ўдзельнічаць: рэзідэнты РБ ва ўзросьце 19 — 28 гадоў з паглыбленым веданнем ангельскай мовы (рабочая мова школы).
Праграма накіраваная на валанцёраў ці маладых людзей, якія ўжо працуюць у грамадскіх арганізацыях і супольнасцях, ўдзельнічаюць у сацыяльных, экалаагічных і моладзевых грамадскіх рухах.
Удзел бескаштоўны. Фундацыя пакрывае ўсе выдаткі па праграме, візу, праезд, харчаванне і пражыванне.

Каб падаць заяўку, калі ласка, адпраўце аплікацыйную форму заяўкі і рэзюмэ (максімум дзве старонкі) на ангельскай мове на электронны адрас: [email protected]
Дэдлайн падачы заявак 25 красавіка 2011 года.
Адабраныя кандыдаты будуць запрошаныя ў Менск для праходжання субяседвання 12 — 13 траўня 2011.
Спампаваць аплікацыйную форму заяўкі можна на сайце

Германія

Германія

 

[supsystic-social-sharing id="1"]