На працягу апошніх дзён па краіне сярод аўтамабілістаў хадзіў слых аб новым падвышэнні коштаў на нафтапрадукты.
На аўтазапраўках быў заўважаны ажыятаж — людзі выбудоўваліся ў чаргу, каб запоўніць бакі сваіх аўтамабіляў пад завязку. І вось сёння слых ператварыўся ў суровую рэчаіснасць.

Загадам канцэрна «Беннафтахім» з 31 сакавіка 2011 гады зацверджаныя новыя кошты. Зараз 1 літр бензіну маркі «Нармаль-80» будзе каштаваць 3150 рублёў, Аі-92 — 3300 рублёў, Аі-95 — 3750 рублёў, ДТ — 3150. Рост коштаў склаў 10-10,5 адсотка.

Сёння відавочна, што ўлада можа сур’ёзна вырашаць пытанні ў эканоміцы толькі за рахунак сваіх грамадзян, якія пакорліва маўчаць. Але ці будзе гэтае маўчанне працягвацца вечна?

http://www.charter97.org

[supsystic-social-sharing id="1"]