Менскія канцэрты гурта «Ляпіс Трубяцкой» з новай праграмай «Вясёлыя карцінкі «, якія павінны былі адбыцца 1 і 2 красавіка ў клубе «Рэактар», адмененыя па ініцыятыве арганізатараў. Усе квіткі на гэтыя выступы былі распрададзеныя яшчэ некалькі тыдняў таму.

Выразна растлумачыць прычыны адмены канцэртаў кіраўніцтва клуба не можа. Зрэшты, раней сапраўды гэтак жа цяжка было нешта растлумачыць арганізатарам адмененых канцэртаў «Ляпіса Трубяцкога»у Гомелі (13 сакавіка) і Магілёве (20 сакавіка), на якія таксама былі прададзеныя практычна ўсе білеты.»

Для нас відавочна, што праблемы з правядзеннем канцэртаў пачаліся адразу пасля з’яўлення ў Інтэрнэце так званых» чорных спісаў «, — кажа прадзюсер гурта Яўген Калмыкоў. — Прадстаўнікі радыёстанцый, арганізатараў, выканаўчай улады ў неафіцыйных размовах пацвярджаюць, што гэтыя спісы рэальныя, абавязковыя да выканання і гэта кантралюецца высокімі інстанцыямі. Больш за ўсё хвалюе, што канцэрты адмяняюць па смехатворных прычынах і ў апошні момант, таму мы прынялі рашэнне самастойна адмяніць канцэрты ў Маладзечна, Салігорску і Жлобіне, каб не мучыць людзей усімі гэтымі бескарыснымі чаканнямі «.

Па матэрылу http://lyapis.com/

Lyapis-band_

Lyapis-band_

[supsystic-social-sharing id="1"]