Вышэйшы гаспадарчы суд Беларусі 29 сакавіка пакінуў у сіле рашэнне Рэспубліканскай камісіі па тэлебачанні і радыёвяшчанні аб спыненні вяшчання «Аўтарадыё «.

Такім чынам, суддзя Дзмітрый Аляксандраў не задаволіў пазоў радыёстанцыі да камісіі, адмяніўшы ранейшае рашэнне ВГС.

Нагадваю, што 9 сакавіка ВГС прызнаў несапраўднымі папярэджанне Міністэрства інфармацыі, вынесенае ЗАТ «Аўтарадыё», а таксама рашэнне Рэспубліканскай камісіі па тэлебачанні і радыёвяшчанні аб спыненні вяшчання радыёстанцыі.

На працягу некалькіх дзён ЗАТ «Аўтарадыё» прыме рашэнне аб абскарджанні рашэння Вышэйшага гаспадарчага суда па зысках радыёстанцыі да Міністэрства інфармацыі і Рэспубліканскай камісіі па тэлебачанні і радыёвяшчанні аб спыненні вяшчання радыёстанцыі. Пра гэта паведаміў БелаПАН галоўны рэдактар «Аўтарадыё» Юрый Базан, каментуючы рашэння ВГС, вынесеныя 28 і 29 сакавіка.

Паводле афіцыйнай фармулёўкі, прычынай папярэджання і спынення вяшчання «Аўтарадыё» стала распаўсюджванне ў эфіры радыёстанцыі інфармацыі, якая «змяшчае публічныя заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці».

Менавіта так чыноўнікі расцанілі фразу кандыдата ў прэзідэнты на выбарах-2010 Андрэя Саннікава ў рэкламным роліку аб тым, што «лёс краіны вырашаецца не на кухні, а на плошчы».

«Вынесеныя рашэнні для ўсіх незалежных СМІ азначаюць, што любое выданне можна зачыніць за адзін-два дні. І суд не будзе прымаць пад увагу ніякія довады. — сказаў Базан. — Мовазнаўцы, напрыклад, рабілі аналіз і прыйшлі да высновы, што ніякіх заклікаў да экстрэмісцкай дзейнасці не было. Але суддзя Дзмітрый Аляксандраў проста не палічыў патрэбным прыняць гэта пад увагу. Зараз атрымліваецца, што згадванне слова «плошча»- гэта экстрэмізм ».

Фемида_Жизнь_и_суд

Фемида_Жизнь_и_суд

[supsystic-social-sharing id="1"]