Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Замежжа

Дзень волі святкавалі і ў Канадзе

26 сакавіка ў Таронта адбылося святкаванне Дня Волі, арганізаванае Згуртаваннем беларусаў Канады.

Калі чалавек з’ехаў за мяжу, гэта зусім не значыць, што ён здраднік, што забыўся ён на сваю Радзіму, што не баліць у яго нічога за тое, што адбываецца дзесьці там далёка, можа, за акіянам. Так склалася, што ён далёка.

Вось так 26 сакавіка беларускія жыхары Таронта і навакольных гарадоў сабраліся на плошчы Нэйтан Філіпс каля будынка Гарадской управы (City Hall), каб адзначыць угодкі ўтварэння БНР і падтрымаць змагароў з дыктатурай на бацькаўшчыне.

Арганізатары мітынгу падрыхтавалі вялікія стэнды з фотаздымкамі, якія адлюстроўваюць цяперашнюю сітуацыю ў Беларусі, з партрэтамі палітвязняў, што знаходзяцца пад арыштам пасьля падзей 19 снежня, а таксама лозунгі супраць злачынстваў дыктатарскага рэжыму. Мноства бел-чырвона-белых сцягоў надалі плошчы ўрачысты і святочны выгляд.

па матэрыялах газеты Наша Ніва.

taronta

taronta

1 Comment

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *