Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА» запрашае да ўдзелу ў лінгвістычных летніках.
У ліпені-жніўні 2011 года на базах дзяржаўных устаноў адукацыі ў Беларусі пройдуць летнікі па навучанні гутарковай гішпанскай, нямецкай, польскай і кітайскай моваў, для беларускіх і замежных школьнікаў ва ўзросце 7–18 гадоў.

Абавязковая ўмова для ўдзелу – вывучэнне адной з гэтых моваў на працягу не менш чым 1 года.

Мэта моўных летнікаў – стварэнне ўмоў для камунікацыі паміж дзецьмі пры паглыбленым вывучэнні гутарковай замежнай мовы, пераадоленне «моўнага бар’ера» і збянтэжанасці пры камунікацыі, прапаганда ідэяў талерантнасці і разумення паміж людзьмі, удзел у культурных і сацыяльных мерапрыемствах.

Выкладанне ў летніках ладзяць носьбіты мовы з Венесуэлы, Кітая, Польшчы, Германіі, а таксама беларускія настаўнікі і студэнты. Моўныя заняткі будуць праходзіць штодня да абеду, а таксама па абедзе і ўвечары ў нестандартнай форме. Перад пачаткам курсу школьнікі праходзяць тэставанне для вызначэння ўзроўню ведаў і дзеляцца на групы паводле ўзроўню падрыхтоўкі. У групе навучаецца не больш за 10 чалавек. Пасля абеду і ўвечары школьнікі вывучаюць мову пры дапамозе іншых інтэрактыўных методык: праз развіццё прамоўніцкіх навыкаў, дыспуты, прагляд відэафільмаў на замежнай мове, спорт, настольныя гульні, музыку, танцы, рамёствы, выяўленча-мастацкія заняткі і г.д.

Апрача адукацыйнай, у летніку прадугледжана і культурная праграма: тэматычныя дні, конкурсы, вечарыны, экскурсіі і г.д.

Падрабязней тут

girls

girls

[supsystic-social-sharing id="1"]

Каментарыi

Дадаць каментарый