Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Моладзь

Усё мужчыны аднолькавыя

Каторы раз слухаючы размовы больш дарослых, вопытных i разумных людзей, не перастаю здзiўляцца зноў ды зноў. З нейкiх незразумелых стэрыатыпаў, якiя толькi перашкаджаюць дыхаць. 

Пачнём з жартаў:

Анкета на сайце знаёмстваў:

Пол: жаночы

Сямейнае становiшча: у актыўным пошуку

Любiмая музыка: каб спявала што-небудзь

Любiмыя тэлешоў: Comedy Club

Пра сябе: Я не такая, як усе!

 Ну  чаму заўсёды жанчыны гавораць, што ўсе мужчыны аднолькавыя? Гэта такая сусветная жаночая помста за сапсаваную маладосць?  Нядаўна запыталася ў аднаго хлопца, каб, так сказаць, з мужчынскага пункту погляду, адкуль з’явiлася гэта генiяльная думка. Дык ён адказаў мне, што жанчыны таксама падобныя. Спачатку абурыўшыся, потым я цалкам пагадзiлася. Бо так i ёсць – усе мужчыны аднолькавыя, усе жанчыны аднолькавыя i (што надта здзiўляе) усе людзi аднолькавыя. Бо «я человек и ничто человеческое мне не чуждо».

I ў той жа час усе розныя, пачытайце любы падручнiк па псiхалогii – пра асабовае, пра iндывiднае i пра iндывiдуальнае.

А калi хто будзе крычаць, што ён ужо зусiм iншы, то мабыць гэта iстота з iншай планеты. А хто не згаджаецца – глядзi абзац вышэй.

Вось гэтак усё проста. I навошта з гэтага рабiць трагедыi?

men

men

6 каментарыяў

Пакінуць адказ на Алёна Адмяніць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *