Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Эканоміка

Пра розныя паперкi

У Беларусi збiраюцца ўводзiць карткi на надта добры тавар – на цвёрдую валюту. Гэта, насамрэч, i ёсць сэнс прынятых нядаўним часам Нацбанкам рашэнняў.

Справа ў тым, што попыт на валюту расце, як сярод прадпрыемстваў, так i сярод насельнiцтва. А прапанова яе памяншаецца, што звязана з некалькiмi прычынамi. Па-першае, няма паступленняў ад «Газпрома». Па-другое, ужо не тыя адносiны i з Мiжнародным валютным фондам. Па-трэцяе, кiраўнiцтва РФ чакае, пакуль у Беларусi не пагадзяцца з усiмi ўмовамi. Да, дакладней прычына адна – недахоп паступленняў «жывой» валюты.

У гэтай сiтуацii не прыдумалi нiчога iншага, акрамя таго каб звярнуцца да савецкага мiнулага.

Даляры i Эўра зараз можна набыць толькi пры адпавяданнi спiсу ўмоў, у якiм гэтых умоў робiцца ўсё больш i больш (нейкая незразумелая страсць да розных спiсаў). Заява на пакупку валюты павiнна быць цалкам абгрунтавана. А вырашаць, наколькi такая пакупка прадпрыемству альбо чалавеку патрэбна будуць кампетэнтныя чыноўнiкi.. Пасля прынняцця такiх мер не зусiм зразумела, як цяпер быць з валютнымi крэдытамi i што рабiць турыстам, якiя не маюць крэдытных картак замежных банкаў.

money

money

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *