Актывістку «Маладога фронту» Паліну Панасюк адпусцілі з Ленінскага РАУС г. Берасця. Але яе чакае суд за «дробнае хуліганства». Судовае паседжанне прызначана на панядзелак 28-га сакавіка на 9-00.

Як сёння паведамляла Радыё «Свабода», Паліну затрымалі супрацоўнікі Ленінскага РАУС г. Берасця.

Як паведаміў дзяжурны РАУС, Паліна Панасюк вывесіла разам з паплечнікам расцяжку з выявамі палітзняволеных на адной з вуліц гораду.

Да Паліны падышлі супрацоўнікі міліцыі для ўстанаўлення асобы. Пасля таго, па словах супрацоўніка Ленінскага РАУС, яна пачала абзываць міліцыянтаў «лукашыстамі» і «фашыстамі», а таксама вырываць тэлефон з іх рук.

Паліна была затрымана і дастаўлена ў РАУС Ленінскага раёну за дробнае хуліганства.

У адпаведнасці з беларускім заканадаўствам, як маці малалетняга (Паліна гадуе 2-гадовага сына), яе чакае штраф у памеры ад 2 да 30 базавых адзінак (ад Br 70 000 да Br 1 050 000).

Фота charter97.org

Фота charter97.org

[supsystic-social-sharing id="1"]

Каментарыi

  1. Маша
    Ответить

    Трэба падтрымаць Паліну!!!
    Прыходзьце на суд!
    Панядзелак, 9-00!!! Леванеўскага, 1! Суд Ленінскага раёна г. Брэста.

    Thumb up 0 Thumb down 0

Дадаць каментарый