Гэта толькi на першы погляд назва маёй навiны крыху незвычайная, каб не сказаць болей. Але ж як без незвычайнасцi, гаворачы пра Reggae? )

«Одна любовь» – назва дэбютнага альбома Берасцейскага музычнага калектыву Раслiна Мудрасцi, першага музычнага калектыву ў нашым горадзе, якi пачаў граць у стылi Reggae. Дарэчы, гурт iснуе з 2006 года, гэты альбом – тое, што музыкi здолелi зрабiць з таго часу. У альбоме 14 песен, i ўсе яны прасякнуты самым сапраўдным настроем самага сапраўднага хiппi-растамана. Музыка цiкавая i вартая ўвагi, знаўцы павiнны ацанiць.

Рэлiз альбома быў прызначаны на сакавiк 2011г. А 10 красавiка ў Бярэсце адбудзецца яго афiцыйная прэзентацыя. I каму цiкава – той можа знайсцi гэты альбом у нашай шаноўнай павуцiне.

I, канешне, Джа з намi))

four colours of rainbow

four colours of rainbow

[supsystic-social-sharing id="1"]