Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Палітыка

Нехарошая, нехарошая Эўропа!

Афіцыйны Менск у рэшце рэшт адказаў Эўразвязу і ЗША сваім чорным спісам неўязных у РБ.

Як ўжо паведамлялася раней, Эўразвяз пашырыў спіс асобаў, якім забаронены ўезд на яго тэрыторыю. Шмат беларускіх чыноўнікаў не змогуць пакатацца ні ў швейцарскіх горах, ні атрымаць асалоду ад рамантычных пейзажаў Венецыі.

Афіцыйны Менск вельмі раззлаваўся і вырашыў павесці сябе, як маленькае дзіцё: у адказ на крыўду саставіў такі ж спіс больш чым з 150 чалавек. Хай ведаюць, гэтыя эўрапейцы, што і на нашыя краявіды яны паглядзець не змогуць. Вось, як кажуць, “атрымай, фашыст, гранату”.

Афіцыйна ж Менск растлумачыў, што асобамі нон грата сталі тыя, хто ажыццяўляюць дэструктўныя дзеянні ў адносінах да Беларусі і перашкаджаюць міжнароднаму супрацоўніцтву.

Вельмі цікава тое, што наш уласны беларускі спіс павінен быў з’явіцца даўно. Пра яго казалі яшчэ 2 лютага, але чамусьці затрымлівалі. А вось калі ЭЗ дадаў новыя імёны ў свой чорны спіс, то адразу з’явіўся і беларускі варяынт. Складваецца ўражанне, што на палітычным Алімпе “багі” гуляюцца ў сваю нейкую толькі ім вядомую гульню.

ЭЗ і РБ

ЭЗ і РБ

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *