Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Грамадства

Конкурс “Страху няма!”

Рух “За Свабоду” абвяшчае конкурс у межах кампаніі “Страху няма!” Падзеі 19 снежня і прыйшоўшая за імі хваля рэпрэсій маюць на мэце павысіць узровень страху ў грамадстве, зрабіць народ паслухмяным і ціхім.

Але гэтыя рэпрэсіі выклікаюць хутчэй актыўную непрыязь і пагарду.

Людзі, якія выйшлі на плошчу 19 снежня, ведаюць, што іх шмат, што разам яны моцныя. Людзі, якія аб’ядналіся ў беспрэцэдэнтым парыве салідарнасці, ведаюць, што нікога не пакінуць у нядолі, ніхто не застанецца адзін у цяжкай сітуацыі. У настроі грамадства выразна адчуваецца мэсэдж “Страху няма!”.

У межах кампаніі “Страху няма!” Рух “За Свабоду” абвяшчае конкурс на лепшую рэалізацыю гэтага слогана. Прыймаюцца любыя формы крэатыўных ідэй – лозунгі, фота, відэа, малюнкі, коміксы, гісторыі з рэальнага жыцця і мастацкія нарысы. Галоўная ўмова – паказаць, што людзі не баяцца, што перамогшы страх, чалавек рушыць да свабоды.

Стварайце жыццёвыя дэвізы і лозунгі, якія пацвярджаюць ідэю кампаніі. Здымайце фота і відэа з адпаведным мэсэджам. Малюйце тое, што ўздымае настрой, натхняе і перамагае страх. Расказвайце нам рэальныя гісторыі і пішыце мастацкія замалёўкі, якія паказваюць, што толькі чалавек без страху – гэта свабодны чалавек.

Конкурсныя прапановы дасылайце на электронны адрас [email protected] да 10 красавіка 2011 года. Яны будуць разгледжаны конкурснай камісіяй, лепшыя з іх будуць публікавацца на сайце Руху ”За Свабоду” і партнёраў кампаніі.

Па выніках конкурсу журы вызначыць пераможцаў у пяці намінацыях:

  • -Лепшы слоган (тэкст мусіць быць дасланы прычэпленым файлам у фармаце *.doc)
  • -Лепшае фота (памер прычэпленых файлаў у фармаце *.jpg мусіць не перавышаць 10 Мб)
  • -Лепшае відэа (памер прычэпленага файла відэароліка мусіць не перавышаць 40 Мб)
  • -Лепшы малюнак/комікс (памер прычэпленых файлаў у фармаце *.jpg альбо *.gifмусіць не перавышаць 10 Мб)
  • -Лепшая гісторыя (тэкст мусіць быць дасланы прычэпленым файлам у фармаце *.doc)

Пераможцы атрымаюць карысныя і актуальныя ў сёняшніх умовах падарункі.

Узнагароджанне адбудзецца 19 красавіка 2011 года.

Нагадаем, кампанію “Страху няма!” праводзіць ініцыятыва “Беларускі выбар”, у якую ўваходзяць “Рух “За Свабоду”, Саюз За Мадэрнізацыю, Партыя БНФ, Партыя зялёных, Партыя Свабоду і Прагрэсу.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *