Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Грамадства

Запрашаем на працу журналіста

БАМГА “Дзедзіч” запрашае на працу маладога журналіста для напісання навін на сайт https://dzedzich.org.
Тэматыка без абмежаванняў: моладзь, культура, адпачынак, праца, вучоба. Усё, што цікава маладым жыхарам Берасцейскай вобласці.

Для працы Дзедзіч прадастаўляе наступныя магчымасці:

  • няпоўны працоўны дзень: 2-3 гадзіны (час працы выбіраеш сам);
  • доступ да кругласуткавага інтэрнэту ў офісе “Дзедзіча”;
  • удзел у разнастайных навучальных праграмах і курсах павышэння кваліфікацыі ў рэдакцыях беларускіх і еўрапейскіх СМІ;
  • праца ў камандзе маладых крэатыўных людзей.

Заробак: Br 250.000/месяц.

Да ўдзелу ў конкурсным адборы могуць прэтэндаваць маладыя людзі, якія цікавяцца журналістыкай і адпавядаюць наступным крытэрыям:

  • – Месца жыхарства: г. Берасце,
  • – Узрост: ад 18 да 26 гадоў,
  • – Веданне беларускай мовы,
  • – Пісьменнасць,
  • – Вышэйшая ці няскончаная вышэйшая адукацыя (студэнт ВНУ),

Вітаецца досвед журналісцкай працы. Вітаецца (але не абавязкова) знаёмства з асноўнымі прынцыпамі інтэрнэт-журналістыкі (вядзенне блогаў, інтэрнэт-старонак, і да т.п.).

Для ўдзелу ў конкурсы неабходна запоўніць анкету і даслаць яе на адрас: [email protected] не пазней за 15 сакавіка 2011г.

Анкету можна спампаваць па гэтай спасылцы: Ankieta na pracu

Абавязковай умовай удзелу ў конкурсе з’яўляецца дасланне разам з анкетай двух Вашых асабістых (ці ў суаўтарстве) лепшых журналісцкіх матэрыялаў, выкананых за апошнія 6 месяцаў (рэпартаж, навіна, інтэрв’ю, расследаванне, нарыс, фельетон, інш.), нават калі яны не былі нідзе апублікаваная.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *