Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Гісторыя

Terra incognita беларускай гісторыі

Зінаіда Гіпіус у сваім дзённіку пісала: “Балаховіч – інтуіт, дзікун і свавольнік. Нянавісьць да бальшавікоў – гэта яго ўсеахопнае пачуцьцё. Аднак пры тым ён яшчэ і хітры, самаўпэўнены і себялюбны. Зусім не “разумны”, аднак у ім ёсьць іскрынкі нейкае інтуіцыі… Балаховіч – генэрал з “сакрэтам”.

 

ПРІКАЗЪ N1.
Жителям города Пинска и окрестностей.
№1.
Мои войска после упорныхъ двухдневныхъ боевъ заняли город Пинскъ, гоня въ панике неприятеля.
№2.
Мы несем народу покой и мірный трудъ.
№3.
Вся Гражданская Власть передается Выборному Городскому Самоуправленiю.
№4.
Городскому Самоуправленiю приложить все старанiя, чтобы въ городе былъ порядокъ и спокойствіе.
№5.
Немедленно приступить къ работамъ на всехъ фабрикахъ, заводахъ і мастерскихъ.
№6.
Все рестораны, чайные, лавки, магазины, кооперативы и торговые предприятiя открыть дабы народъ могъ получить живность и хлебъ.
№7.
Все насилiя со стороны солдатъ,самовольныя реквизиціи и грабежи воспрещаю. Виновныхъ буду предавать военно-полевому суду.
№8.
Все оставшiеся чиновники бывшей большевистской армiи должны зарегистрироваться до 12 час. 29-IX-20 г. у Начальника II Отдела Штаба Войскъ. Не исполнившiе сего будутъ считаться шпiонами и разстреливаться.
№9.
Всё имущество оставленное большевиками немедленно доставить Коменданту города и неисполнившіе сего будутъ преданы суду.
№10.
Въездъ и выездъ изъ города разрешается только по пропускам отъ Коменданта и II-го отдела Штаба Войск.
№11.
Все оружiе огнестрельное и холодное доставить въ Комендатуру 29-IX-20 г. до 12 час. дня. Виновные въ неисполненіи сего будутъ считаться шпiонами и разстреливаться на месте.
Hачальник Группы Полковник БАЛАХОВИЧ

Скрепилъ Начальник Полевого Штаба, Штабъ-Ротмістръ СИРОЧЕНКОВЪ.
28-IX-20 года. г.Пинскъ.

91 год надта малы тэрмiн для таго, каб даць адназначную характарыстыку тагачасным гiстарычным падзеям. Тым больш, калi справа датычыць такой складанай з’явы, як грамадзянская вайна.

У гэтым сэнсе дзейнасць армii генерала Станiслава Булак-Балаховiча, як i асоба самога генерала ўяўляюць сабою terra incognita, тэму да нядаўняга часу закрытую для шырокага абмеркавання.

У савецкай гiстарыяграфii Балаховiч разглядаўся выключна як контррэвалюцыянэр, прыслужнiк панскай Польшчы, вораг беларускага народу i савецкай ўлады наогул. Але ў апошнi час сiтуацыя змянiлася. З’явiлася шмат артыкулаў, прысвечаных гэтай тэматыцы, ў якiх робiцца спроба больш аб’ектыўна прааналiзаваць дзейнасць яго i ягонай армii.

Кажучы ўласна пра Балаховiча трэба адзначыць, што для беларуcкiх дзеячоў ён не быў постаццю цалкам невядомай. Перад I Сусветнай вайной Балаховiч належаў да расейскай партыi сацыялiстаў-рэвалюцыянераў, меў некаторыя знаёмствы сярод беларускай палiтычнай элiты (напрыклад, яго добрым знаёмым быў Павал Аляксюк).

У 1918 г. пасля заняцця Беларусi немцамi Балаховiч уступае ў Чырвоную Армiю, але ўжо ўвосень гэтага ж года, пазбягаючы небяспекі арышту бальшавікамі, пераходзiць на бок белагвардзейцаў. У лагеры белых ён таксама ледзьве не становіцца ахвяраю празмернай амбіцыйнасці Юдзеніча і Радзянкі.

Таму годам пазней, падчас канферэнцыi краiн Балтыi, Украiны i Беларусi, што праходзiла ў Юр’еве (Тарту, Дэрпт), Балаховiч без ваганняў прымае прапанову пераходу на службу Беларускай Народнай Рэспублiцы засведчыўшы пры гэтым, што iдэя барацьбы за незалежнасць Беларусi яму шмат блiжэйшая, чым удзел у контррэвалюцыйных пачынаннях белых генералаў.

Увесь гэты час аддзелы Балаховiча знаходзiлiся ў Эстонii на ўтрыманнi эстонскага ўраду, якi разглядаў звязаныя з гэтым выдаткi як пазыку ўраду БНР. Але хутка Эстонiя пачала мiрныя перамовы з Савецкай Расеяй i для беларусаў найважнейшай справай стаў пошук новага месца дыслакацыi аддзелаў Балаховіча ў тых дзяржавах, якія працягвалі вайну з Расеяй.

Час ішоў, і праблема ўладкавання аддзелаў станавілася ўсе больш востраю. У сувязі з падпісаннем 2 лютага 1920 года паміж Эстоніяй і Расеяй мірнай дамовы Кастусь Езавітаў, прадстаўнік ураду БНР, у лісце да Пілсудзкага звяртаецца з просьбаю выдзялення аддзелу Балаховіча адрэзку фронту. Ужо 23 лютага паміж Балаховічам і палякамі падпісваецца адпаведная дамова аб пераходзе ягонага аддзелу пад польскае кіраўніцтва.

Трэцяга чэрвеня 1920 года Балаховіч ў складзе польскіх войск пачаў ваенныя дзеянні на Украіне ў ваколіцах Кіева. Атрымліваючы перамогу за перамогаю, яго атрады ўсе больш пасоўваліся на поўнач, гэта значыць на тэрыторыю Палесся. 26 верасня 1920 года Балаховіч прарваўся праз бальшавіцкі фронт і падыйшоў да Пінска. Знішчыўшы па дарозе бронецягнік, яго аддзелы акружылі горад і папалудні конніца ўвайшла на вуліцы горада.

Для 4-е савецкай арміі, штаб якой знаходзіўся ў Пінску, гэта было нечаканасцю, бо фронт у гэты час знаходзіўся на захад ад места. Частка штабу паспела выехаць на цягніку ў Лунінец. Кіраўніцтва ж падалося на захад, у бок франтавых адзінак. У палон былі ўзятыя частка штабу, 2000 жаўнераў і 400 афіцэраў; былі захопленыя каса, харчаванне, вопратка, 280 вагонаў, 3 лакаматывы і шмат іншага.

Раніцай 27 верасня бальшавікі выслалі з Лунінцу бронецягнік, які, пераехаўшы мост цераз Ясельду, пачаў абстрэльваць станцыю Пінск. Падчас шалёнай перастрэлкі балахоўцам удалося трапіць у вагон са зброяй. У выніку выбуху ўвесь цягнік прыйшоў у поўную нягоднасць. Рэшта дня і два наступныя прайшлі ў дробных сутычках з савецкімі аддзеламі, што пакідалі ваколіцы Янава (захопленага 27 верасня) і Драгічына.

Шматлікім ваенным перамогам аддзелу Балаховіча спадарожнічалі рабункі і гвалт над мірным насельніцтвам. Падобная жорсткасць была даволі характэрнай рысаю таго часу і выклікала ў звычайнага люду асуджэнне.

Даведзеныя да адчаю і стомленыя бясконцай вайной, людзі спадзяваліся на мірнае вырашэнне дзяржаўных канфліктаў.

Усюдыісная бесчалавечнасць змусіла жыхароў вёсак і мястэчак глядзець на вайскоўцаў з падазрэннем і недаверам. Памеры злачынстваў, здзейсненых жаўнерамі Балаховіча, перавысілі ўсялякія, нават ваенныя, нормы. Іх ахвярамі найчасцей з’яўляліся жыды.

Балахоўцы абвінавачвалі іх ва ўсіх няшчасцях, якія напаткалі Расею ў выніку рэвалюцыі. Значная частка жыдоў на тых абшарах, дзе дзейнічаў Балаховіч, сапраўды падтрымлівала бальшавікоў, часта са зброяю у руках. Але гэта не апраўдвае пераследаў цэлага габрэйскага народу.

А большасць здзейсненых балахоўцамі злачынстваў вынікала з дэмаралізацыі і прымітыўнай прагі нажывы. Лагер Балаховіча на пачатку жніўня 1920 года налічваў 400-500 вазоў, гэта значыць на аднаго жаўнера прыходзіўся адзін воз з нарабаваным дабром. І гэта ў варунках напаўпартызанскай вайны!

Рапарты польскіх афіцэраў поўныя прыкладаў здзекаў балахоўцаў над жыдамі. Так у Шацку балахоўцы знішчылі цэлыя жыдоўскія сем’і і згвалтавалі ўсіх жыдовак ад 10-гадовых да старых. Абрабавалі ў месце ўсе дамы, ператварыўшы Шацк у адну вялікую сметніцу.

Не лепш трактавалі Балаховіча і мясцовыя сяляне, якіх абкладалі вялікімі рэквізіцыямі і вешалі ў выпадку хоць якого супраціву. На ягоным шляху праз пінскія балоты выключна ўсе сяляне пакідалі вёскі з-за страху перад аддзеламі атамана.

Балаховіч афіцыйна караў за крымінальныя ўчынкі сваіх падуладных, праводзіў суды і расстрэлы. Праўда таксама і тое, што колькасць злачынстваў заўважна памяншалася падчас яго знаходжання ў аддзелах. Тым не менш, большасць злачынстваў заставалася беспакаранымі. Балаховіч, па сутнасьці, аказаўся бяссільным супраць дэмаралізацыі ў сваей арміі.

Асоба славутага генерала выступае даволі супярэчліваю з’яваю на тле тагачаснай палітычнай і ваеннай рэчаіснасці. Спачатку чырвонаармеец, потым белагвардзейскі генерал і змагар за незалежнасць БНР, Балаховіч пакуль што застаецца загадкаю і для гісторыкаў, і для шырокага кола грамадзтва.

Сяргей Прылуцкі

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *