Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Палітыка

Барацьба з арганізаванай апазіцыйнасцю

Хваля рэпрэсій вярнулася ў Берасце. Грамадскіх актывістаў выклікаюць у Камітэт па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і распытваюць, што яны раблі на Плошчы.

Сярод апытаных два сябры Партыі БНФ і некалькі актывістаў іншых палітычных структур. Прычым, выклікаюць на допыт не позвамі, а па тэлефоне. Міліцыянтаў цікавяць падзеі, звязаныя з Плошчай.

Стандартны пачатак размовы: “Ваш тэлефон быў запеленгаваны вечарам 19 снежня 2010г. у Менску ў раёне плошчы Незалежнасці. Як вы гэта патлумачыце?”

Ад папярэдніх выклікаў гэтую хвалю адрознівае хамскія і грубыя паводзіны супрацоўнікаў міліцыі.

У прыватнасці, супрацоўнік Упраўлення па Берасцейскай вобласці Камітэта па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю Сяргей Антанюк (пасада і званне пакуль невядомыя) дазваляў сабе пагрозы, нецэнзурную лаянку і фізічны кантакт у адносінах да выкліканых актывістаў.

– Мы не збіраемся пакідаць гэтыя выпадкі без рэакцыі. На дзеянні сп. Антанюка абавязкова будзе  пададзена скарга ў пракуратуру. Асабіста я ўжо перадаў ўсе факты нашым юрыстам і праваабаронцам. Магчыма, да гэтага далучацца і іншыя “апытаныя”. Нельга звыкацца з беззаконнем!

– заявіў адзін з дапытаных, старшыня гарадской арганізацыі Партыі БНФ Віктар Клімус.

Па словах актывістаў, спіс, па якім міліцыянт адзначаў яўку, яўна не скончаны на сённяшні дзень.

Спасылкі па тэме: http://new.racyja.com/news/brestskuyu-aktyvistku-kpashko-dapytvali-uzho-tretsi-raz
http://new.racyja.com/news/dopyty-aktyvistau-partyi-bnf-u-brestse

2 каментарыя

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *