Ці адбылося ў 1944 годзе вызваленне Беларусі? Так, але нельга забывацца і на тое, што адзін таталітарызм замяніў другі, з усімі зыходзячымі адсюль наступствамі: калектывізацыяй, раскулачваннем, рэпрэсіямі, задушэннем усяго нацыянальнага.

«Ворагамі народу» станавіліся ж не бандыты-крымінальнікі, а тыя, хто меў нейкія іншыя перакананні, хто марыў годна жыць і не жадаў быць часткаю бяздушнага антычалавечага механізму, якім кіравала бальшавіцкая партыя.

У такіх умовах ізноў пасля вайны беларускія лясы напоўніліся тымі, хто выбіраў шлях змагання з савецкай уладай. Не выключэннем была і Піншчына, дзе акрамя ўласнабеларускіх антысавецкіх фармаванняў актыўна дзейнічала яшчэ і Украінская Паўстанцкая Армія — вайсковае аддзяленне Арганізацыі Украінскіх Нацыяналістаў.

Трэба адзначыць, што пасля вайны ў кожным раёне існаваўшай тады Пінскай вобласці для барацьбы з антысавецкімі партызанамі ствараліся спецыяльныя знішчальныя батальёны. Яны налічвалі ад 50 чалавек і фармаваліся з былога партыйна-партызанскага складу пад патранажам мясцовых аддзяленняў НКУС. Афіцыёзныя гісторыкі называюць антысавецкіх партызанаў таго часу «бандытамі».

Але ці заўсёды чальцы знішчальных батальёнаў дзейнічалі ў адпаведнасці з нормамі заканадаўства?

Невядомы атрад УПА. Палессе. 1947г.

Невядомы атрад УПА. Палессе. 1947г.

Напрыклад, у сакавіку 1945 года байцы знішчальнага батальёну ў Ганцавіцкім раёне Уфімцаў і Дрэнь пабілі шыбы ў вокнах селяніна, за што і былі звязне ныя. Аднак, «учитывая, что они осознали свою ошибку и проделали большую работу по вылавливанию дезертиров (выловили 43 дезертира)» ужо праз некалькі дзён гэтых байцоў батальёну выпусцілі на волю. Таму не ўсё так проста…

У Дзяржаўным Архіве Берасцейскай вобласці знаходзіцца дакумент (фонд 7581, вопіс 3, справа 698, аркушы 32-35), які пралівае пэўнае святло на супраць­стаянне антысавецкіх партызанаў і савецкай улады на Піншчыне ў 1948 годзе. Трэба падкрэсліць, што час актыўнейшага супраціву савецкай уладзе пакуль ішоў на спад, каб разгарэцца з новай сілаю падчас правядзення масавай калектывізацыі ў 1949 годзе.
Для найлепшай ілюстрацыі прыводзім поўны змест таго дакументу, без скаротаў:

Секретарю ЦК КП(б)Б т. Гусарову Н.И.
Секретарь Пинского Обкома КП(б)Б П.Тетюшев

В связи с проводимой партийными и советскими организациями работой по коллективизации сельского хозяйства участились случаи совершения терактов над советско-партийным активом, поджогов домов сельского актива и колхозов, ограбления и ряд других враждебных проявлений.

За последние 2 года было 227 случаев различного рода крупных бандитских проявлений, в результате чего убито и ранено по неполным данным 66 человек партийно-советского актива и работников МГБ и МВД.

Несмотря на то, что органами МГБ и МВД ликвидировано за 2 года 145 банд с общим количеством бандитов 1536 человек, однако террористические акты не сокращаются, а увеличиваются.
В настоящее время на территории области постоянно действуют 10 бандгрупп с общим количеством более 100 человек:

— Банда «Украинской Повстанческой Армии» главаря «Волос» из 5 человек и бывшего главаря Бебко из 4 человек, действующие в южной и северной частях Ивановского района. В этом же районе действует банда Романовича из 8 человек.

— Банда «УПА» «Олексы» из 5 человек, действующая в Пинском и Столинском районах.

— Банда «УПА» Андрейковца из 5 человек в Давид-Городокском районе.

— Банда «УПА» Гречко из 6 человек в Дрогичинском районе.

— Банда Армии Крайовой «Вин» Корженевича из 6 человек в Логишинском и Пинском районах.

— Банда Цуба Владимира из 14 человек, действующая в Ленинском, Лунинецком и Ганцевичском районах.

— Банда местного формирования бывшего главаря «Штурхало» из 6 человек в южной части Ленинского, Лунинецком и северной части Давид-Городокского районов.

Все эти банды находят питательную среду у кулацко-националистических элементов области, которые оказывают им всякое содействие.

В Дрогичинском, Ивановском и других районах в массовом количестве распространяются антисоветские и оуновские листовки. Распространителями и организаторами являются кулаки, нацисты и сектанты, установившие связи с оуновским подпольем.

Пинская область сильно засорена украинскими и белорусскими националистами, сектантами, бывшими немецкими полицейскими и кулаками.

В настоящее время в области насчитывается около 700 кулацких хозяйств, 2081 семья родственников репрессированных органами МГБ, до 400 человек немецких ставленников и полицейских, более 200 семей украинских и белорусских националистов, до 600 семей родственников бандитов.

В течение 1948 года кулацко-националистическими элементами было совершено 100 с лишним проявлений, наиболее характерными из которых являются следующие:

28 июля в деревне Любань Ленинского района совершен налет на помещение сельского совета, где смертельно ранен заместитель председателя сельсовета т. Шевчик.

8 августа совершен налет на автомашину Лунинецкого районного отделения МВД, следовавшую в район, где ранен помощник начальника милиции т. Шаповалов и председатель сельского совета т. Пятница.

9 августа разгромлено помещение сельсовета в деревне Мохро Ивановского района.

13 сентября в деревне Лучи Лунинецкого района сожжен дом депутата сельсовета т. Бойко.

15 сентября в деревне Упирово Ивановского района совершен теракт над начальником райконторы связи т. Мотогуз, инспектором райсобеза т. Войтович и заместителем начальника Областного управления связи т. Ясинским.

16 сентября в деревне Жолкино Пинского района сожжен дом депутата сельского совета т. Боричевского и убита его жена.

25 сентября в деревне Малые Чучевичи Лунинецкого района совершен теракт над бригадиром колхоза т. Курак Антоном.

22 октября в деревне Будча Ганцевичского района совершен теракт над председателем сельского совета т. Егоровым.

25 октября в деревне Глинной Столинского района убиты член истребительной группы т. Пафичиц, хозяин дома т. Ярошевич и его жена.

27 октября в деревне Рухча Столинского района убит член истребительной группы т. Лемешевский.

31 октября в деревне Оснежичи Пинского района совершен теракт над председателем сельсовета, депутатом Верховного Совета БССР т. Полещук.

Исходя из всего изложенного выше, Пинский обком просит поставить вопрос перед ЦК ВКП(б) и Союзным правительством разрешить выселить из пределов области кулаков, родственников бандитов и бандпособников, украинских и белорусских националистов и немецких ставленников.

1948 г.

Сёння тэма паваеннага антыбальшавіцкага супраціву ў афіцыйнай гісторыяграфіі з’яўляецца забароненай. Гістарычная навука Беларусі кінутая ў ціскі ідэалогіі рэстаўрацыі сацыялізму.

У гістарычным вывучэнні нашай Бацькаўшчыны адсутнічае плюралізм меркаванняў.

Нягледзячы на гэта, існуе неабходнасць адсунуць ідэалагічныя межы і па-іншаму паглядзець на тое, што адбывалася ў Беларусі адразу пасля нямецкай акупацыі.

Падрыхтаваў Павел Дайлід

[supsystic-social-sharing id="1"]

Каментарыi

    • dzedzich
      Ответить

      Ну, не ведаю.
      Можна доўга спрачацца, хто жыве на Палессі — беларусы, украінцы, ці палешукі, як асобная нацыя (ці народнасць). Але гэта тэма іншага артыкула.

      Thumb up 0 Thumb down 0

  1. zvyczaj
    Ответить

    1. дзеянні распаўсюжджваліся і на суседнія вёскі Мне ў 1995 г. у в. Радзілавічы (зараз Дзяржынск) Лельчыцкага раёну бабулька расказвала як на яе вачах калі яны капалі бульбу жыхаром сусудняй вёскі Столінскага раёна «бульбаўцам» быў забіты малады супрацоўнік НКВД.
    Тую вёску потым рассялілі бо стварылі авіяцыйны палігон, і бульбаўцы пасля адсідкі ў сібіры жылі і ў Радзілавічах. Відаць яшчэ не ўсе памерлі ад старасці, дык можна і апытаць, да тагож як па столінскім раёне насельніцтва лічыць дакладна сябе беларусамі.

    Thumb up 0 Thumb down 0

  2. а. Сяргей Горбік
    Ответить

    У тагачаснай Пінскай вобласьці амаль усе атрады былі беларуска-украінскімі. Выключэньне складала толькі УПА(б). Апошняя не толькі зь саветамі змагалася, а і супраць усіх іншых…
    Некаторыя зь указаных атрадаў не належылі да УПА(б), а былі беларуска-украінскімі. Таксама не трэба забывацца і аб падрыхтаваным вясной 1944 г. Пінскім батальёне БКА (украінска-беларускам), які потым уваходзіў у арганізацыю ЧК генэрала М.Вітушкі і змагаўся да 1947 г. Аб ім сёньня ёсьць шмат сьведчаньняў.
    Таксама варта зьвярнуць увагу на радкі дакумэнта:
    «Пинская область сильно засорена украинскими и белорусскими националистами».

    Thumb up 0 Thumb down 0

Дадаць каментарый