Самая прыемная абарона ад стрэсу… І гэта не проста словы, а навуковы факт! Ферменты, якія вылучаюцца пры пацалунках, перашкаджаюць з’яўленню гармонаў стрэсу — глюкакартыкоідаў (яны выпрацоўваюцца наднырачнікамі).

Фота: http://photo.bymedia.net/

Фота: http://photo.bymedia.net/

Калі іх становіцца вельмі шмат, павышаецца ціск, узровень халестэрыну, з’яўляецца мышачная слабасць, парушаецца баланс інсуліну і пачынаецца бяссонніца.

А яшчэ пацалункі ўзмацняюць вылучэнне адрэналіну, што павышае агульную і псіхічную актыўнасць.

Трэніроўка памяці…

Псіхолагі з Берлінскага універсітэту пад кіраўніцтвам Ларса Хагена навуковым шляхам падлічылі, што тры 20-секундных пацалункі раніцай здольныя стварыць рамантычны настрой на ўвесь дзень.

Доўгі пацалунак здольны спыніць прыступ вегетасасудзістай дыстаніі (зноў жа дзякуючы нармалізацыі гарманальнага фону). Нашы вусны ў сотні разоў больш адчувальныя за кончыкі пальцаў.

Пацалунак прыводзіць ў дзеянне ажно 34 цягліцы (у тым ліку 12 вакол вуснаў і 17 на языку) і выклікае выкід у кроў гармонаў шчасця — эндарфінаў.

Калі мы цалуемся, скура ружавее і становіцца цяплейшай.

З-за раптоўнага прыліву крыві вусны наліваюцца ды чырванеюць. Менавіта па гэтай прычыне памада яркіх колераў узмацняе эратычную прывабнасць.

Гарачы пацалунак здольны ўзмацніць частату пульса да 150 удараў за хвіліну — гэта стымулюе крываток і насычэнне кіслародам клетак мозга. А гэта робіць разумовыя працэсы хутчэйшымі, дапамагае лепей сканцэнтравацца і паляпшае кароткачасовую памяць (яна адказвае за запамінанне інфармацыі). Так што, цалуйце сваіх каханых раніцай доўга і далікатна!

Стымул абарончых сілаў арганізму…

Пацалунак у Дзень Перамогі. Таймс-сквер, 1945 год

Пацалунак у Дзень Перамогі. Таймс-сквер, 1945 год

У нашай сліне пражывае агромністая колькасць бактэрый. Прычым 80% з іх аднолькавыя ва ўсіх людзей, а 20% індывідуальныя. Дык вось, калі пры пацалунку чужыя бактэрыі трапляюць да нас, наша абарончая сістэма прыходзіць у баявую гатоўнасць, запускаецца працэс з’яўлення антыцелаў. Гэта дае моцны штуршок імунітэту.

Стаматолагі лічаць, што рэгулярныя і працяглыя пацалункі — цудоўная прафілактыка карыесу. Справа ў тым, што наша сліна багатая на злучэнні кальцыю і фосфару, а таксама прыроднымі антыбіётыкамі. Пры пацалунках яна не застойваецца, працэс яе выпрацоўкі ідзе хутчэй, суадносна, усе карысныя рэчывы дзейнічаюць больш актыўна.

Таму цалуйцеся на здароўе!

Зміцер ПАПКО


[supsystic-social-sharing id="1"]