Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Культура

ПРА БЛАНДЫНАК – СУР’ЁЗНА

Нам, як еўрапейцам, негры, кітайцы і іншыя нееўрапеоіды здаюцца вельмі падобнымі адзін да аднаго. Мы не прызвычаеныя бачыць толькі людзей з аднастайнай камбінацыяй карычневыя вочы/чорныя валасы. Для нас натуральна, што гэтай характарыстыкай людзі вакол нас адрозніваюцца адзін ад аднаго. Але чаму так? Чаму толькі ў Еўропе?

Некаторыя лічаць гэта пабочным эфектам натуральнага адбору на карысць светласкурасці. (Светлая скура садзейнічае пранікненню сонечнага святла глыбока ў тканкі чалавека, што паскарае сінтэз супрацьрахітычнага вітаміна D, які звычайна марудна сінтэзуецца ўва ўмовах недахопу сонечнай радыяцыі). Але на колер скуры мала ўплываюць розныя алелі, адказныя за колер вачэй і валасоў (акрамя адказных за рудыя валасы або блакітныя вочы).

Выпадковыя фактары не маглі ўтварыць такой шырокай разнастайнасці ў колерах вачэй і валасоў за тыя 35 000 гадоў, што еўрапеец жыве ў Еўропе. Значыць трэба шукаць фактараў невыпадковых? Некаторыя, уключаючы генетыка Луіджы Каваллі-Сфорца такім фактарам лічаць палавы адбор.

Такі адбор ітэнсіфікуецца калі колькасць мужчын пераўзыходзіць колькасць жанчын у папуляцыі (або наадварот). Той пол, які пераважае, ставіцца ўва ўмовы жорсткай канкурэнцыйнай барацьбы. Адным са спосабаў прыцягнуць увагу ў гэтай барацьбе ёсць ужыванне больш яркіх колераў. Пры гэтым увага прыцягваецца нават не “яркасцю” колеру, а тым, што партнёр “выдзяляецца” з натоўпу.

Пры поспеху ў барацьбе за партнёра, асоба перадае свае гены наступным пакаленням, робячы тыя незвычайныя рысы, якімі ўдалося прыцягнуць партнёра, больш частотнымі, а значыць больш “звычайнымі”, тым самым інтэнсіфікуючы гэты працэс адбору асоб, якія “выдзяляюцца з натоўпу” яшчэ больш.

Даследванне, якое пацвярджае гэта, правёў амерыканскі біёлаг Томас Тэлен у 1983г. Ён падрыхтаваў тры серыі слайдаў: адна серыя з шасцю цямнявымі жанчынамі, другая – з адной цямнявай і пяццю бялявымі, і трэцяя – з адной цямнявай і адзінаццацю бялявымі.

Некалькі мужчын мусілі выбраць жанчыну з кожнай  серыі, з якой бы яны ажаніліся найбольш ахвотна. У выніку для той жа самай цямнявай жанчыны працэнт выбару павялічваўся прапарцыйна таму, наколькі рэдкім быў колер яе валасоў сярод бялявых жанчын. Падобны механізм мог стаць прычынай таго, што мы сярод еўрапеоідаў маем такую разнастайнасць фенатыпаў.

Магчымы адказ на пытанне, чаму такі адбор праявіўся менавіта сярод еўрапейцаў, заключаецца ў іх спосабе жыцця. Прычынай “дэфіцыту” мужчын была іх смерць у маладым узросце, бо яны мелі весці ў тагачаснай стэпатундры жыццё паляўнічых, пакрываючы вялікія дыстанцыі ў пошуках ежы.

Па-другое, сярод іх быў невялікі працэнт тых, хто меў дзве або больш жонак (іх было банальна цяжка пракарміць: у такіх прыродных умовах збіральніцтва – жаночы занятак – дае мала аддачы, і, такім чынам, здабыванне ежы робіцца амаль выключна абавязкам мужчын).

Кім тады з’яўляюцца ў гэтым святле цяперашнія бландынкі? Яны – носьбіты генаў сваіх прабабак, што жылі тысячы гадоў таму і выйгралі (відаць, дзякуючы таму, што “выдзяляліся з натоўпу”) у жорсткай канкурэнцыі са сваімі сучасніцамі за партнёраў.

У складзе еўрапеоіднай расы антраполагі выдзяляюць шэраг “малых” рас. Паводле класічнай класіфікацыі расавым ядром беларусаў ёсць раса балтыйская (часам яна завецца остбалтыйскай).

Расавы склад беларусаў неаднародны па асі поўнач-поўдзень: ідучы па гэтай асі на поўнач можна сустрэць сярод беларускага насельніцтва больш усходненардыйцаў а таксама заходнебалтыдаў (сінонім для фальскай расы).

Адпаведна, на поўдні сустракаецца менш носьбітаў нардычнага і фальскага фенатыпу і больш – усходнеальпійскага і пантыйскага (усходняга міжземнаморскага).

З вышэйпамянёных пяці рас, тры (балтыйская (наша расавае ядро!), фальская і нардычная) уключаюцца ў паўночную еўрапеоідную групу, адной з прыкмет прадстаўнікоў якой ёсць дэпігментаванасць.

Цікава, як жа тады можна растлумачыць пэўную распаўсюджанасць у нас “анекдотаў пра бландынак”? Сарамлівасцю сябе? “Расізмам”, які скіраваны не супраць чужых, а супраць сваіх? У нашым фенатыпе праяўляецца кроў, што цячэ ў нас, кроў дзядоў, прадзедаў, у тым ліку і тых прабабак, якія перамаглі ў канкурэнцыі за партнёра ў стэпатундры, і гэту кроў трэба цаніць, а не высмейваць.

Ці падабаюцца Вам показкі пра бландынак у газеце "Дзедзіч"?

Паглядзець вынікі апытання

Loading ... Loading ...

Ежы ІРЖЫК, фота: http://photoclub.by

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *