Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Палітыка

На студэнтаў ціснуць і ў Берасці

Быць студэнтам і займацца грамадскай або палітычнай дзейнасцю ў нашай краіне праблематычна. Аб гэтым сведчыць неверагодны ціск на студэнцтва падчас выбарчых кампаній.

Пасля падзей на Плошчы студэнтам ВНУ і супрацоўнікам дзяржаўных прадпрыемстваў пагражае выключэнне з навучальных установаў і звальненне з працы.

Як паведамляе “Радыё Свабода”, Аліна Літвінчук, студэнтка факультэту замежных моваў Берасцейскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя А.С.Пушкіна, кажа, што яе раней не раз выклікалі ў дэканат і пагражалі выключэннем, калі яна не спыніць грамадска-палітычную дзейнасць. Дзяўчына — сябра АГП. Зараз, падчас зімовай сесіі, размовы ў дэканаце не вядуцца, але выключэнне ёй сапраўды пагражае, кажа Аліна:

«Раней мяне неаднаразова выклікалі ў дэканат, дзе вялася размова наконт маёй апазіцыйнай дзейнасці. Аднак апошнім часам мне перасталі гаварыць пра гэта ў вочы. Але падчас сесіі мяне не дапусцілі да першага іспыту, потым да другога, а гэта ўжо, па сутнасці, выключэнне з ВНУ».

Аліна не была на Плошчы, але свае праблемы з сесіяй і нядопускам да іспытаў звязвае з палітычнай дзейнасцю:

«Выкладчыкі проста спецыяльна не ставяць мне залік. А без здачы залікаў да іспытаў студэнты не дапускаюцца. Я лічу, што выканала патрабаванні для атрымання заліку. Усё здадзена і праверана выкладчыкамі. Але мне залік не паставілі і ніяк не абгрунтавалі сваё рашэнне. У ведамасці нічога да гэтага часу не пастаўлена».

3 каментарыя

Пакінуць адказ на dzedzich Адмяніць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *