Своеасаблівы «падарунак» пад Новы год атрымалі супрацоўнікі івацэвіцкай недзяржаўнай «Газеты для вас». З ініцыятывы рэдактара гэтая газета была зачыненая.

Рэдактар Лідзія Цалуйка патлумачыла супрацоўнікам, што вырашыла сыйсці на адпачынак і таму прадпрыемства зачыняе.

— Мы перажываем не так з-за таго, што страцілі працу, як з-за таго, што знікла яшчэ адна крыніца вольнага слова на Берасцейшчыне. Тым больш крыўдна, што газета знікла з ініцыятывы аднаго чалавека. У той час, калі многія незалежныя СМІ змушаныя працаваць ва ўмовах надзвычайнага ціску, самастойную ліквідацыю «Газеты для вас» яе рэдактаркай я асабіста расцэньваю як здраду калектыву і ўвогуле дэмакратычнай супольнасці Беларусі, — расказаў былы карэспандэнт «Газеты для вас» Павел Дайлід.

«Газета для вас» з’яўлялася правапераемніцай івацэвіцкай «Газеты Уладзіміра Кудзінава», зачыненай пасля зняволення ў 1997 годзе гэтага вядомага прадпрымальніка, грамадска-палітычнага дзеяча, дэпутата Вярхоўнага Савета ХІІІ склікання.

[supsystic-social-sharing id="1"]