Спецыяльны цягнік прывязе гасцей на свята! Турыстычны вагон для ўсіх жадаючых наведаць рэзідэнцыю Дзеда Мароза пачне свой маршрут Менск-Берасце-Менск ужо з 24-ага снежня.

Добра калі Белавежская пушча пад бокам ды ў зімні час Дзед Мароз у рэзідэнцыі! А вось для тых, хто не мае магчымасці пракаціцца (на машыне) у зімнюю казку — стварылі мега круты вагон у цягніку, працаваць які будзе з 24-ага па 29-ае снежня і з 1-ага па 8-ае студзеня. Першы рэйс прыбудзе ў Берасце 25 студзеня а 8:33 раніцы.  На вакзале турыстаў будзе чакаць аўтобус, які адвязе гасцей ў Белавежскую пушчу. Згодна праграмме, наведвальнікі пашпацыруюць па рэзідэнцыі, заглянуць у музей прыроды нацыянальнага парку і ўбачаць сапраўдных жыхароў Белавежскай пушчы. А на дэсерт – Сустрэча з Дзедам Марозам і Снягуркай ды падарункі!

[supsystic-social-sharing id="1"]

Каментарыi

  1. Іван
    Ответить

    А можна проста са Снягуркай сустрэцца? Без Дзеда Мароза. Сам-насам. Так бы мовиць, у интымнай абстаноуцы? И кольки гэта будзе каштаваць?
    А то, кажуць, там зараз кошты падняли.

    Thumb up 0 Thumb down 0

Дадаць каментарый