Восенню, а дакладней 8 кастрычніка, у рэстаране гатэля «Беларусь» мы адзначалі дзень народзінаў сябра. Я выйшаў на ганак папаліць і ў дзвярах сутыкнуўся з вялікай, чалавек 40, групай маладых немцаў-студэнтаў, якія з торбамі і валізкамі, шпарка і няек наіграна весела заходзілі ў файе гатэля. Прапусціўшы з вядомай беларускай гасціннасцю большую частку групы, я ўсё ж такі выйшаў на свежае паветра якраз своечасова, каб заспець цікавую сцэнку, не вельмі адпавядаючую стэрэатыпам пра тую самую беларускую гасціннасць.

Малады патлаты хлопец, з выгляду — тыповы пралетарый на добрым падпітку, перагарадзіў дарогу немцам і ледзь не пінкамі зганяў іх з прыступак са словамі «Гітлер Капут» і «Вон нах… с Бреста». Прыйшлося «абаронцу» крыху супакоіць. Я адвёў яго ў бок і мы гутарылі хвілін 15. Дзед яго, аказваецца, ваяваў, немцаў ён не любіць і не хоча іх тут бачыць. Сколькі ні тлумачыў яму, што гэта ўжо далёка не тыя немцы, што ім самім сорамна і балюча за тыя ўчынкі, што рабілі іх дзяды і прадзеды, хлопец застаўся пры сваім меркаванні. Але, прынамсі, перастаў на іх кідацца.

Вяртаючыся праз файе, чуў, як нямецкія студэнты актыўна абмяркоўвалі інцыдэнт. Але збольшага не сумавалі — смяяліся і жартавалі. У чарговы раз я пераканаўся, што мяне і самога перадзёргівае, калі чую нямецкую гаворку. І нічога не зробіш — савецкае выхаванне на фільмах пра вайну робіць сваю чорную справу. Немец — вораг, рускі — брат. Спадзяюся, што хаця б мая дачка будзе пазбаўлена такой запраграмаванасці на ўзроўні падсвядомасці.

А тым часам на экраны так званай Саюзнай дзяржавы выйшла новае «кіно пра вайну»: «Брэсцкая крэпасць». Учора, нарэшце, атрымаў магчымасць паглядзець яго на ўласныя вочы. Някепскае кіно, неблагія спецэфекты з крывёй, якая ляціць проста ў камеру, нечым выклікаючы асацыяцыі з падобным псеўдадакументальным спосабам здымак у «Ратаванні радавога Райана» С. Спілберга. Параўнанне, канешне, не на карысць расейскіх рэжысёраў, але, тым не менш, усё выглядала больш-менш прыстойна.

Як любога мужчыну, кіно «пра вайнушку» мяне, як кажуць, зацягнула. Ёсць магчымасць спрычыніцца да такой геаграфічна блізкай гісторыі, паставіць сябе на месца галоўных герояў, падумаць над тым, які шлях выбраў бы ты: палон, ці смерць. А вось жанчынам на гэтым праглядзе будзе сумна: як звычайна, у фільмах такога жанру любоўная лінія раскрыта слабавата, лірычных сцэн мінімум, карацей, не «пра любоў».

Не з’яўляючыся экспертам, не буду аспрэчваць чысціню заяўленай аўтарамі гістарычнай праўды. Хаця нават у мяне ўзнікла некалькі пытанняў. У цітрах прачытаў, што гістарычным кансультантам фільма быў мой аднакурснік Аляксандр Каркатадзе, таму пры сустрэчы распытаю лепей яго самога. Не буду таксама пісаць рэцэнзію на фільм — няхай кожны берасцеец паспрабуе сфармаваць сваё ўласнае стаўленне.

Што для мяне значыць Вялікая айчынная вайна? Што яна значыла для беларускага народа, для тых людзей, якія жылі ў Берасці, Менску, гарадах і вёсках Беларусі 1940-х гг.? Свой пункт гледжання на гэтыя пытанні я сфармуляваў дастаткова даўно. А прагляд «Брэсцкай крэпасці» пабудзіў мяне выказаць яго на старонках свайго блога. Дакладней, прагляд сцэны, дзе Кіжэватаў спыняе салдата, які цэліў у спіны тым, хто пабег здавацца ў палон. І кажа: «Отставить. Каждому своё».

Отставить! Каждому своё.

Отставить! Каждому своё.

Глыбока перакананы, што Вялікая айчынная была не нашай вайной. Для беларусаў яна не была і не магла быць айчыннай. На палях Беларусі высвятлялі адносіны 2 імперыі, 2 таталітарныя дзяржавы, а тэрыторыя нашай краіны проста стала арэнай баявых дзеянняў.

На той час прайшло менш за два гады, як Заходняя Беларусь апынулася ў складзе Савецкага Саюза. І для берасцейцаў бальшавікі былі такімі ж чужымі, прышлымі, як і фашысты. А бараніць іх інтарэсы, іх чужыя ідэйныя прынцыпы — ахвочых было небагата. Да таго ж паспелі берасцейцы за тыя два гады хлебануць гора ад НКВДзістаў, што базаваліся якраз такі ў крэпасці. І высяленні, і ссылкі, і турмы.

Я чытаў шмат гісторый пра тое, як «заходнікі», як іх называлі савецкія «асвабадзіцелі», беглі з крэпасці здавацца ў палон, а ім стралялі ў спіны. Упэўнены, яны беглі не таму, што бачылі ў фашыстах большых сяброў, чым у бальшавіках. І не таму што баяліся. Яны беглі таму, што не лічылі гэту вайну сваёй. Сваёй айчыннай. І абсалютна слушна.

Прыстасаванства і талерантнасць, якія апяваюцца некаторымі прапагандыстамі як спрадвечныя рысы беларусаў, з’явіліся таму, што, пазбаўленыя ўласнай дзяржавы, не маючыя агульнанацыянальных інтарэсаў, беларусы ў большасці сваёй апошнія 200 гадоў проста вучыліся выжываць падчас ліхалеццяў і ваенных навалаў то з захаду, то з усходу. І абсалютна не атаясамлівалі сябе ані з усходнімі вялікарускімі а пазней бальшавісцкімі ідэямі, ані з заходнім «новым парадкам». І ім было амаль усё роўна, якая ўлада пануе над Беларуссю. Яны проста хацелі спакойна жыць на сваёй зямлі.

Яшчэ больш даводзілася чуць ваенных гісторый пра тое, наколькі цяжка было беларусам балансаваць паміж немцамі, якія валадарылі днём, і партызанамі, якія панавалі ноччу і паводзілі сябе нічым не лепш за фашыстаў. І як я асабіста магу быць на адным з бакоў, калі аднаго майго прадзеда расстралялі паліцаі, а другога — забілі партызаны. І я ж не адзін такі. Распытайце сваіх бабуль і дзядоў, як яно было. Шмат цікавага даведаецеся, пра што не пісалі ў падручніках па гісторыі, ані ў савецкіх, ані ў цяперашніх.

Штогод сябры «Дзедзіча» ходзяць 9 мая ў крэпасць. Мы аддаем даніну памяці беларусам, якія загінулі падчас той вайны. Не таму, што лічылі яе айчыннай і ваявалі супраць фашызму, а таму, што проста жылі, працавалі, гадавалі дзяцей, і раптам да іх у вокны пагрукала вайна. А перамога 9 мая — гэта ўсяго толькі перамога адной антычалавечай імперыі над другой. І там і там жыццё чалавека каштавала танней за патрон, і там і там беларусы не маглі дыхаць свабодна, у поўныя грудзі. І спатрэбілася яшчэ 45 гадоў, каб мы змаглі адчуць подых свабоды і сталі жыць у сваёй краіне. І ў нас з’явіліся нарэшцэ свае нацыянальныя інтарэсы. І цяпер, як і 300, 400, 500 гадоў таму беларусы не пабягуць у палон. Бо будуць ведаць, за што змагаюцца — за СВАЮ свабоду і за СВАЮ зямлю.

Што да сябе, то падчас прагляду «Брэсцкай крэпасці» я таксама задаўся пытаннем, а што б рабіў я: здаўся, ці застаўся ў крэпасці? Думаю, што негледзячы на ўсе мае вышэйнапісаныя разважанні, застаўся б. Відаць таму, што мяне, тыповага саўковага школьніка, падсвядома перадзёргвае ад нямецкай гаворкі.

Але гэта пройдзе. Хутка. І гэта добра. Бо трэба сеяць не варажнечу, а любоў. Бо ўсе мы людзі. Бо зараз не 1941-ы.

А Брэсцкая крэпасць, дальнабачна пабудаваная расейскімі царамі ў 1830-я гады, усё ж такі адыграла ў гісторыі сваю ролю. Нават праз сто гадоў пасля пабудовы, калі памяняліся ўзбраенне і навыкі вядзення вайны, яна застрала цвёрдай косцю ў горле фашысцкай ваеннай машыны на яе шляху на Усход.  І подзвіг яе абаронцаў сапраўды застанецца на вякі запісаным на старонках гісторыі. Шкада толькі, што гэта не зусім наша гісторыя.

[supsystic-social-sharing id="1"]

Каментарыi

  1. Голас Алех
    Ответить

    Спасибо, за интересную историю.
    Только вот, так или иначе, это все же Наше Наследие. Наша история.
    Которая длится далеко не 500, 600 лет…
    Отчего Вы ведете отсчет Белой Руси лишь от ВКЛ? Неужели ничего и никого не было ранее? Может быть и Вы и я, сами провоцируем в Себе это отторжение от определенной принадлежности, эту неприязнь к свои исконным корням.
    Есть многие Земли на Нашей Планете, где за всю историю существования знамения и власть менялись каждое столетие. В Этом Мы к сожалению не одиноки.
    Я например, очень долгое время считал своей Родиной СССР. И готов был жизнь отдать как и многие мои ровесники. Теперь, этой Родиной является Республика Беларусь. Но, разве повернется у меня язык назвать клочок моей сегодняшней Земли (Крепость) чужеродной и с чуждыми, имперскими строениями. Я когда был в «Берестье» всеми чакрами ощущал принадлежность к древним Предкам, жившим за долго до появления иноземцев с насильно привнесенной верой и чуждой нам религией…
    Заболтался, простите. 😉 Вот, такие Мы все разные.

    Thumb up 0 Thumb down 0

  2. dzedzich
    Ответить

    В те времена, о которых Вы, Олег, говорите, ещё не существовало таких понятий, как русские, украинцы, белорусы. Была одна народность, из которой постепенно, где-то быстрее, где-то медленнее сформировались наши нации. Со своей территорией, языком, культурой, литературой, обычаями.
    Да, в нас много общего, но мы не один народ!!! И у белорусского народа совсем не такие интересы, как у русского, который не 200 лет, а все 600 лет убеждают, что он великий, истинно верующий народ, чья миссия на Земле — объединить все (как минимум, славянские) народы в одно (естественно московское) государство.
    И пока они не проживут без своих великодержавных идей хотя бы 2-3 поколения, всегда остаётся опасность возникновения рецидивов. Пусть довольно примитивно, но за неимением времени приведу только один пример, который демонстрирует тенденцию:
    1. Ленин дал нациям, входящим в Российскую империю, право на самоопределение. В реальности им смогли воспользоваться только поляки и фины. В остальных государствах все попытки добиться независимости высекались на корню.
    2. Ельцин сказал: «берите столько независимости, сколько сможете унести». Пришёл Путин и железной рукой сначала пригвоздил все регионы к центру (даже губернаторов там теперь не выбирают, а назначают), а теперь суёт руки в республики бывшего СССР. И чего хорошего от него можно при таком раскладе ждать?

    А в остальном я с вами согласен. Это действительно наша с ними общая история. К сожалению… К очень большому сожалению миллионов белорусов, которые за последние 2 века испытали эту общую историю на своей шкуре.

    И я тоже когда-то считал своей Родиной СССР. Так нас с Вами воспитывали.

    Что до крепости, то это для меня отнюдь не чужеродный клочок земли. Просто то, что я считаю родным на этом клочке, похоронено под тоннами кирпича и бетона. Там было Берасце. Город, ничем не уступавший Вильне и Варшаве по красоте и величию архитектурных шедевров. А теперь там крепость. В которой герои одной страны защищали нашу землю от выродков другой.
    И это моё одно из самых любимых мест для прогулок. Видимо, тоже какие-то чакры раскрываются 🙂

    Спасибо за Ваше мнение!

    Thumb up 0 Thumb down 0

Дадаць каментарый