У першы дзень зімы мега-круты будынак адчыняе БрДУ імя А.С. Пушкіна! 1-ага снежня святкавалі адкрыццё зімняга саду студэнты і выкладачы універсітэту.

На будаўніцтва зімняга саду ў 2008 годзе ў Берасці было вылучана 5 мільярдаў рублёў з рэзерву фонда прэзідэнта. Сад пабудаваны па індывідуальным праекце і складаецца з аранжарэі і вучэбна-метадычнага комплексу. Падзелен будынак на тры кліматычныя зоны: тропікі, субтропікі і пустыню. У аранжарэі прадстаўлена каля паўтысячы раслін, а ў двух акварыумах (па 720 літраў кожны) ёсць магчымасць сачыць за падводным светам Паўднёва-Усходняй Азіі ды Амазонкі. У спецыяльным аддзяленні пасяліліся папугаі, японскія перапёлкі і гарліцы. Вучэбна-метадычны блок у тры паверхі – дастаткова многафункцыянальны. Там знаходзяцца вучэбная аўдыторыя, за шкляной сцяной якой, як на далоні, бачна разнастайная зелень зімняга саду, вучэбна-метадычная лабараторыя, дапаможныя памяшканні, цеплавузел, вентыляцыя, вадамерная і г.д..

Цэнтральны ўваход з боку вул. Міцкевіча упрыгожаны вітражом з рознакаляровага аргшкла ў выглядзе лотаса, яго металічныя канструкцыі выраблены на кобрынскам заводзе кованых вырабаў, а дэталі з аргшкла – у берасцейскай фірме “Большой Формат”. Гэты ўваход – для экскурсій і наведвальнікаў будзе платны, а для дзяцей і студэнтаў універсітэта ўваход у зімні сад бясплатны.

[supsystic-social-sharing id="1"]

Каментарыi

Дадаць каментарый