Транспланталогія лічыцца цудам сучаснай медыцыны. Многія захворванні, якія раней пазбаўлялі надзеі на лячэнне, цяпер лечацца пры дапамозе перасадкі органаў. Аднак цяжкія шматгадзінныя аперацыі пакуль праводзяцца толькі ў Менску. Берасце можа стаць другім пасля сталіцы і першым сярод рэгіёнаў цэнтрам беларускай транспланталогіі. У абласной бальніцы ўжо вырашаецца пытанне па стварэнню такога аддзялення.

Тэма актыўна абмяркоўвалася падчас рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі, якая адбылася на мінуўшым тыдні з удзелам міжнародных спецыялістаў. У якасці старшыні прысутнічаў дырэктар РНПЦ “Трансплантацыя органаў і тканей”, галоўны няштатны трансплантолаг РБ Алег Руммо і галоўны кардыяхірург рэспублікі прафесар Юрый Астроўскі. Медыкі адзначылі, што ў Берасці гаворка пакуль ідзе аб магчымасцях перасадкі толькі аднаго органа – ныркі.

[supsystic-social-sharing id="1"]

Каментарыi

  1. Сяргей
    Ответить

    Хлопцы, будзеце тырыць інфармацыю без спасылак — будзеце мець праблемы. «Корявый» (неточный) перевод с «Вечерки» не в счет.

    Thumb up 0 Thumb down 0

Дадаць каментарый