22 кастрычніка стартавал музычны праект “Знай нашых-3”. Музычны фестываль арганізаваны Тэлерадыёкампаніяй Берасце дзеля падтрымкі музыкантаў і выканаўцаў гораду і вобласці.  

У гэтым годзе Радыё Берасце вырашыла падвесці музычныя вынікі году разам са сваімі радыёслухачамі. Арганізатары адабралі 9 лепшых калектываў Берасця (+вобласці) і прапанавалі ім удзел у выніковым музычным фестывалю – “Знай нашых-3”. Выбар лепшых калектываў пройдзе па розных намінацыях, а фінальны канцэрт плануецца адыграць 4-ага снежня на плошчы Леніна. Пераможцы намінацый вызначацца пры дапамозе галасавання на сайце Радыё Берасце.

А вось і пададзеныя намінацыі:

“Адкрыццё году” (галасаванне з 22 па 25 кастрычніка)

  • Гурт PRANA
  • Гурт The Fraiz
  • Гурт Ushuaia

“Лепшая песня” (галасаванне з 25 па 28 кастрычніка)

  • Гурт Байки.by
  • Гурт АССА
  • Гурт Батискаф

“Лепшы frontman/лідэр гурта” (галасаванне з 28 кастрычніка па 1 снежня)

  • Юрый Стыльскі (гурт Дай Дорогу)
  • Ігар Пашэчка (Драм-Рок Студио)
  • Ігар Муха (гурт Спасение)

“Лепшая каманда” (галасаванне з 1 па 4 снежня)

  • Гурт PRANA
  • Гурт The Fraiz
  • Гурт Ushuaia
  • Гурт Байки.by
  • Гурт АССА
  • Гурт Батискаф
  • Гурт  Дай Дорогу
  • Гурт Драм-Рок Студио
  • Гурт Спасение

Пераможца намінацыі “Лепшая каманда” атрымае падарунак ад Тэлерадыёкампаніі Берасце – с’ёмку відэакліпа!

На сённяшні дзень галасаванне ў намінацыі «Адкрыццё году» працягваецца. Вось апошнія даныя:

TheFraiz

  • Гурт The Fraiz — 1540 галасоў (41%)
  •  

    Ushuaia

  • Гурт Ushuaia — 1091 галасоў (29%)
  •  

    PRANA

  • Гурт PRANA — 1073 галасоў (28%)
  • Жадаем усім поспехаў на музычным поле! Далучайцеся да галасавання тут!

    [supsystic-social-sharing id="1"]