Адгрукаў фестываль «Залатая восень 2010»! Вынікі і фотаздымкі мерапрыемства, якое прайшло 19 кастрычніка ў берасцейскім ДК можна праглядзець вось тут) Пачнем па парадку! Нагадваю, што парадак выступлення канкурсантаў вырашаўся выпадкова, пры дапамозе жараб’ёўкі.

Першымі на сцэне мы пабачылі гурт Soul Emigrant, які прыемна прайшоўся па вушках творамі на цудоўна выкананай ангельскай мове. Вось за непаўторны ангельскі і добры вакал саліст Soul Emigrant — Святаслаў Лаўроў і атрымаў прыз «Лепшы вакаліст фестывалю«.

Soul Emigrant

Другімі на сцэне адыгралі музыканты The Lover’s Gun. Добры гук, надзвычайна высокі мужчынскі вакал і па-сапраўднаму рокерскі выгляд хлопцаў зрабілі сваю справу. Выканана ўсё было дастаткова прафесіянальна, але на жаль, толькі трэцяе месца фестывалю!

The Lover's Gun

Гурт Всё Сразу, які ўжо не першы раз удзельнічае ў «Залатой восені» прапанаваў слухачам рускамоўныя кампазіцыі, ды і не кепскае музычнае выкананне, аднак у тройку прызёраў так і не трапіў.

Всё Сразу

Чацвёртая каманда наогул выдзялялася з натоўпа і гэта даволі прыемна, Амерта — адзіны беларускамоўны гурт фестывалю. Выразныя тэксты і добрае чуццё сцэны — другое месца фестывалю «Залатая восень 2010»!

Амерта

Ну і апошнія ў спісе, але не ў рэйтынгу — малады гурт з незвычайнай назвай Alt+F4. Адладжаныя рухі гітарыстаў, цяжкае рычанне вакаліста і сальта назад у яго ж выкананні — дзікае, эмацыянальнае і непаўторнае шоў — як вынік ПЕРШАЕ МЕСЦА фестывалю!

Alt+F4

Alt+F4

 

 

 

У гэтым годзе уразіла зладжаная арганізацыя і памер мерапрыемства. Акрамя гуртоў-канкурсантаў, якія пачыналі канцэрт, варта было паглядзець на выканаўцаў з Менску (гурт Exist-M) і Масквы (БРИТВА ОККАМА).

Басгітарыстка Бритва Оккама

Бритва Оккама

Ну і канешне берасцейцы, не апошнія па прафесіянальнасці, пераможца «Залатой восені 2009» — The Fraiz і вядомы ўсім гурт D_tails «атажглі не па дзіцячы» .

The Fraiz

 

Хацелася б сказаць «Вялікі дзякуй!» усім арганізатарам, канкурсантам і журы фестывалю за гэты яскравы і па-добраму рокавы фестываль. Ну а пакуль, застаецца па-ранейшаму слухаць разнашэрсную музыку, рыхтавацца да маразоў і чакаць наступнай «Залатой восені».)))

Фотаздымкі спецыяльна для «Дзедзіч»: Аліна Б.

[supsystic-social-sharing id="1"]