Сёння знайшоў нарэшце час уважліва прааналізаваць афіцыйныя вынікі збору подпісаў у Берасцейскай вобласці. Аказваецца, сябры, мы ці не лепшая каманда на Берасцейшчыне!

У кожнай справе, якую мы робім, ёсць задача максімум, і задача мінімум. Калі казаць пра выбары, то пра задачу максімум няхай вядуць дэбаты сталічныя палітыкі. А мы на лакальным узроўнім ставім для сябе лакальную задачу — зрабіць нашу каманду мацнейшай, больш эфектыўнай і прафесійнай. Падчас выбарчай кампаніі ў каманду заўсёды прыходзяць новыя людзі — значыць яна становіцца мацнейшай. Яны набіраюцца досведу і адпаведна становяцца больш прафесійнымі і эфектыўнымі ў сваёй справе. Камунікацыі з людзьмі, уменне пераконваць, уменне чуць і быць пачутым, уменне працаваць у камандзе — вось тыя навыкі, што набывае кожны чалавек, які працуе валанцёрам на выбарах. І яны спатрэбяцца яму не толькі ў палітычнай дзейнасці, але і ў самых паўсядзённых справах. Удзел у выбарах — неацэнны досвед, які робіць больш шырокім кругагляд і ўзбагачае любога чалавека.

Першы этап кампаніі — збор подпісаў — пройдзены паспяхова. Вылучэнцы ад правых, нацыянальна-дэмакратычных сілаў, за якіх мы збіралі подпісы, — Алесь Міхалевіч і Рыгор Кастусёў — учора былі зарэгістраваныя кандыдатамі ў прэзідэнты. Але ж варта ацаніць у лічбах, наколькі паспяховымі мы былі на гэтым этапе.

Наш першы кандыдат, Алесь Міхалевіч, за якога сапраўднымі прызналі 17.645 подпісаў, займае 2-е месца (не лічачы, канешне, А.Р. Лукашэнку) па колькасці сабраных подпісаў. Абыйшла нас толькі каманда У. Някляева з 23.547 сапраўднымі подпісамі. Што не так і дзіўна, калі параўнаць рэсурсы Някляева і Міхалевіча.

Што да нашага другога кандыдата, Рыгора Кастусёва, то са сваімі 9.352 подпісамі ён займае пачэснае перадапошняе месца. Але не забывайма, што сябры яго ініцыятыўнай групы працавалі цалкам на валанцёрскіх пачатках — унікальная з’ява для Беларусі, калі за кандыдата ў прэзідэнты сабралі 100000 подпісаў за «дзякуй». Прытым адразу агаваруся, што тыя, хто збіраў подпісы за Міхалевіча, сабралі за Кастусёва толькі каля 2000. Астатняе сабралі сябры Партыі БНФ і яе прыхільнікі. Таму, калі скласці разам патэнцыял «Мі»+»Ка», то на сённяшні момант мы — самая моцная каманда на Берасцейшчыне (паўтаруся, не лічачы, канешне…).

Я вельмі ганаруся, што працую падчас гэтай кампаніі з такімі адказнымі, энергічнымі і крэатыўнымі людзьмі. Вельмі рады, што амаль кожны сябра Партыі БНФ зрабіў свой унёсак у агульную справу. І хай у нас не было рэкардсменаў з 1000 сабраных подпісаў, але ж важна, што кожны адгукнуўся на нашу просьбу і сабраў хоць 10-20 подпісаў. Людзі, якія збіраюць за ідэю, а не за грошы, тым самым дэманструюць усім, што ідэя гэтая жывая і будзе жыць!!!

Да таго ж адзначу, што па якасці сабраных подпісаў Міхалевіч займае першае месца!!! Толькі 55 подпісаў камісіі па нейкіх прычынах палічылі несапраўднымі. І гэта сведчыць не толькі пра эфектыўную працу рэгіянальных штабоў па праверцы і адбракоўцы сабраных подпісаў, але ж і пра шчырасць і сумленнасць нашых сяброў, якія не гналіся, як некаторыя іншыя, за колькасцю, а сапраўды якасна працавалі з выбаршчыкамі. За подпісамі Кастусёва (206 несапраўдных) кантроль быў не меншы, але, трэба быць шчырым, мы выкрэслівалі толькі самыя яўныя памылкі (6 лічбаў у нумары пашпарта, не стаіць дата подпісу і да т.п.). Стараліся захаваць як мага больш подпісаў, бо іх і так не хапала. Так што можа недзе і прапусцілі нейкія хібы. Але ж, на маю думку, вынікі збору подпісаў сведчаць: адказнасць, энэргія і шчырасць — вось тры кіты, на якіх грунтуецца поспех нашай каманды!

Спадзяюся, што і ў далейшай працы мы будзем цвёрда стаяць на гэтых трох кітах. Веру, што мы можам правесці эфектыўную кампанію і даказаць, што правыя, нацыянальна-дэмакратычныя сілы — сапраўдны рухавік зменаў, а нашы ідэі знаходзяць станоўчыя водгукі ў значнай частцы жыхароў Берасцейшчыны!

І канешне віншую ўсіх, хто спрычыніўся да гэтай справы, з паспяховым пераходам на другі ўзровень гульні пад назвай Выбары-2010! Будзьма разам і парвем усіх!

P.S. Не магу ўстрымацца, каб не пажартаваць наконт апошняй фразы: (паўтаруся, не лічачы, канешне…). Але гэта толькі жарт 🙂 А то неяк усё занадта ўзнёсла і пафасна чытаецца.

Афіцыйныя вынікі праверкі сабраных подпісаў

Афіцыйныя вынікі праверкі сабраных подпісаў

Выбары-2010

Выбары-2010

[supsystic-social-sharing id="1"]

Каментарыi

  1. Катя
    Ответить

    А Вы не думали, что если соединить потенциал «Ми»+»Ка» а к ним ещё «Ня»+»Са»+»Ры»+»Ра» и так далее?

    Thumb up 0 Thumb down 0

  2. dzedzich
    Ответить

    Мы заўсёды толькі за. Але гэта справа саміх “Ми”+”Ка” “Ня”+”Са”+”Ры”+”Ра” и так далее.
    Калі яны на версе не могуць дамовіцца, то што ад рэгіёнаў чакаць?

    Адзінае, пра што я заўсёды кажу падчас ідэалагічных спрэчак актывістаў розных штабоў — не трэба сварыцца! Не трэба абражаць адзін аднаго і наогуле пераходзіць на асобы. Бо мы яшчэ будзем разам!

    Thumb up 0 Thumb down 0

  3. Александр
    Ответить

    Не принимал участия в подписной компании, но точно знаю за кого не буду голосовать… =) хотя… без него будет грусно… привыкли однако… ну да ничего — выпьем шампанского, порвем струны на гитаре, сорвем голос и как-нибудь затянутся раны… =)

    Thumb up 0 Thumb down 0