Альбом менскага гурта Green Pepper — «Get On The Right Road» у сетцы! Пампуй зараз!

У краіне, на якую новыя заходнія крыніцы спасылаюцца як адзін з апошніх астраўкоў камунізму, усялякі выраз незадаволенасці здаецца цалкам абмежаваным традыцыямі класічнага року, і адсюль квітнее апалітызм. Гурт, аб якім ідзе гаворка вышэй — Green Pepper, заснаваны ў 2009 годзе. Ён усё яшчэ не падпісаў ні з кім кантракт, але здужаў самастойна выдаць дэбютны альбом «Get On the Right Road». Абраўшы англійскую і італьянскую мовы для сваіх песень, гурт верны запаветам Led Zeppelin, Muse, Kings Of Leon, 30 Seconds To Mars і The Beatles. Іх матэрыял вельмі сур’ёзны, пазбаўлены гаркаты, уласцівай нацыі.

Паслухаць кампазіцыю Freedom

На беларускай мове назва групы гучыць «Зялёны перац», у чым заключана гульня слоў, так як прозвішча вакаліста (Даніэля) — Перцаў. У камандзе з ім граюць Саша Мартынюк (гітара), Аляксей Карагач (бас) і Алекс Пятроў (ударныя). Хлопцы (як і стваральнік і лідэр гурта «Ва-БанкЪ» Аляксандр Скляр) цалкам адмаўляюць якія-небудзь спасылкі і сувязі з палітыкай у сваёй музыцы. Наадварот, натхнёныя «лесвіцай у неба», яны прапануюць такі PR-матэрыял, які з’яўляецца адначасова драматычным і абстрактным:

«Мы занадта маладыя, каб пісаць мемуары. Наша гісторыя будзе напісана тымі, хто зараз з намі на нашым цярністым шляху да музычнага Алімпу».

Недзе на даляглядзе яскрава гарыць зорка. Асабліва, калі ў самым пачатку замовіць за ёй гэтае месца. У такога роду рыторыцы сённяшні дзень, з усімі яго няўдачамі, ігнаруецца ў карысць далёкай, нават містычнай мэты. І сацыяпалітычнага клопату адсутнічаюць.

Арыгінал тэксту на ангельскай мове:  http://www.farfrommoscow.com/articles/pondering-rocks-future-tarakany-kirpichi-green-pepper-and-uncle-boo.html

 Дадатковая інфармацыя аб Green Pepper:

http://vkontakte.ru/club5840382

http://green-pepper.ru/

http://green-pepper.kroogi.com/

Спампаваць можна тут:

Mp3 Compressed Audio, 320 kbit

Lossless for Apple iPod & iPhone

[supsystic-social-sharing id="1"]

Каментарыi

Дадаць каментарый