Добрыя сябры папрасілі мяне завесці блог на нашым сайце. Адмовіць не магу, бо таксама зацята хварэю за яго папулярнасць. Пра што буду пісаць, пакуль не вырашыў, таму пішу пра тое, што адбываецца навокал.

Учора я даведаўся пра сваё ўключэнне ў склад участковай камісіі № 15 па выбарах прэзідэнта РБ. Гэта Сярэдняя школа № 13, месца, дзе галасаваў з 1994г., яшчэ за З. Пазняка.

Сёння ў 8-53 патэлефанаваў спадар Парафенюк А.А., упраўляючы справамі Адміністрацыі Ленінскага раёна, запрасіў на першае пасяджэнне.

Прыйшоў. Сваю кандыдатуру ані на старшыню, ані на сакратара не вылучаў, бо без сэнсу. Першыя 15 хвілін усе і так глядзелі на мяне волкам, быццам баяліся, што я ў іх мабільнік з кішэні выцягну. Што ў прынцыпе не дзіўна. Камісія складаецца амаль цалкам з настаўнікаў той самай СШ № 13, працуе стабільна з года ў год, і тут нейкая новая асоба!

Прыйшлося запусціць на поўную сваю абаяльнасць і юрыдычную пісьменнасць. Першае, што вырашылі: калі чалавек не зарэгістраваны (па-старому — прапісаны) на тэрыторыі ўчастка — галасаваць ён у нас не будзе (пакуль я не выступіў, большасці гэта было не да канца зразумела).

Другое пытанне, якое хвалявала сябраў камісіі — хто будзе развозіць усіх пасля заканчэння працы. Прадстаўнік Адміністрацыі паабяцаў пытанне вырашыць. Прызначылі сход на сераду, каб размеркаваць дамы, хто дзе будзе хадзіць і ўдакладняць спісы выбаршчыкаў.

Агульная выснова з убачанага: сабраліся людзі рознага узросту, з вышэйшай адукацыяй, настаўнікі, але мазгі — як з канвеера, зацята непрабіваемыя. На носьбітаў іншай думкі глядзяць, як на іншапланетніка. Магчыма, гэта суб’ектыўная ацэнка, але што зробіш, блог абавязвае выказвацца суб’ектыўна 🙂

Адзінае, што пакуль давялося выразна пачуць — абяцанне намесніка старшыні камісіі знайсці празрыстыя скрыні. Скрынямі, па яго словах, нас забяспечыць ЦУМ (кіраўнік — Віктар Валюшыцкі, былы камсамольскі лідэр, які своечасова і ўдала перакваліфікаваўся ў гаспадарнікі).

Што датычыцца тэхналогіяў пазбягання фальсіфікацый, то сур’ёзных рэчаў (кругласуткавае назіранне, нармальнае апячатванне, падпісванне кожнага бюлетэня і ўсё такое) пакуль не краналіся. Паглядзім, што будзе далей.

Сярэдняя школа № 13

Сярэдняя школа № 13

[supsystic-social-sharing id="1"]

Каментарыi

  1. Pavetrany z Mensku
    Ответить

    Блог — это хорошая идея! Но вот различия пока на самом деле не видно: что новость обычная, что блоговая, выглядит единообразно! Может, лучше вынести отдельно (в правую колонку, например) с каким-нибудь логом и надписью, мол «Блог Шиманского».

    А вообще интересно будет почитать свежие новости и личное мнение человека из такой комиссии. Пишите чаще, будем читать.

    Thumb up 0 Thumb down 0

    • dzedzich
      Ответить

      Я сам не ведаю да канца, у чым розніца.
      Але зараз мне здаецца, што розніца ў тым, што я буду паведамляць не толькі факты, але і сваё стаўленне да іх. Гэта раз. І пісаць буду ад першай асобы, а не проста «што, дзе, калі, хто, як, чаму». Гэта два. Ну і проста буду пісаць пра тое, што мне самому цікава.
      Вось тут цікава пачытаць пра розныя матывацыі людзей, якія вядуць блогі. Сваю я пакуль не вызначыў 🙂
      http://ru.wikipedia.org/wiki/Блог

      Thumb up 0 Thumb down 0

  2. IГАР ХАР-Ч
    Ответить

    Добры артыкул. Вельмi цiкавы. Мне спадабалася. Дзякуй, Змiцер! Пiшы яшчэ на актуальныя тэмы!

    Thumb up 0 Thumb down 0

Дадаць каментарый