Гурт Smoking Barrel прэзентуе свой першы EP з назвай “7th FLOOR”. На дыск змешчаны 4 кампазіцыі на ангельскай мове:  

  1. New start
  2. 7th Floor
  3. Dead man’s song
  4. Monkey Show

Дарэчы, праект Smoking Barrel склаўся ў 2008 годзе, у яго састаў увайшлі музыканты з вядомых гуртаў The Free Gift і Misprint.

З музыкай берасцейскага гурту Smoking Barrel Вы лёгка апынецеся ў атмасферы брудных раёнаў Лондана, куды нават паліцыя баіцца сунуць свой нос, адчуеце дым цыгарэт і смак віскі, пачуеце шорах карт. .. Кожная іх кампазіцыя на крок набліжае Вас да сапраўдных ангельскіх пабаў.

Праслухаць EP можна тут: http://www.lastfm.ru/music/smoking+barrel

[supsystic-social-sharing id="1"]