23 кастрычніка адбылася прэзентацыя дыска “Постаці”, які змяшчае інтэрв’ю з выдатнымі  асобамі Гарадзеншчыны і Берасцейшчыны. Дзедзіч прапануе фотаздымкі+інтэрв’ю з арганізатарам.

«23 кастрычніка адбылася падзея, якая не перавярнула свет, але шмат чаго перамяніла ў жыцці не аднаго чалавека. Бо стваральнікам дыска “Постаці” давялося прайсці доўгі шлях і шмат чым ахвяраваць, пакуль ён убачыў святло. Таму кастрычнік, як час, на які былі запланаваныя прэзентацыі, чакалі з прадчуваннем нечага вялікага. На жаль, мары аб глабальнасці гэтай падзеі ў Берасце не спраўдзіліся, але ж гэта можна было прадбачыць, улічваючы тыя праблемы з арганізацыяй мерапрыемства, з якімі мы сутыкнуліся. Але ж маем вялікую надзею, што з дыскам змогуць пазнаёміцца ўсе маладыя беларусы, зацікаўленыя ў захаванні нашай культурнай спадчыны. Тым больш, што 28 катрычніка адбудзецца наступная прэзентацыя дыска “Постаці” ў Гародні (Новы замак, 18.00)» — падзялілася з Дзедзічам адзін з арганізатараў падзеі — Кацярына Марыневіч.

Аляксей ФілатаўМікола Маеўскі 

«Мы сапраўды ўпэўнены, што та праца, якую мы выканалі, яшчэ прынясе карысць. Мы ўдзячныя ўсім тым, хто дапамагаў у стварэнні дыска, усім яго героям, якія знайшлі час, каб  падзяліцца з намі сваім досведам. І, што датычыцца мяне, я асабліва ўдзячная Інге Сакута, якая “ўцягнула” мяне ў гэтую справу. Думаю, яшчэ доўгі час буду праглядваць нашае відэа з мокрымі вачыма…»

Арганізатары падзеі

Дыск можна атрымаць напісаўшы на электронны адрас [email protected]. Дыск некамерцыйны і распаўсюджваецца бескаштоўна.

Спяшайцеся атрымаць дыск! У Дзедзіча ўжо ёсць адзін!)))

[supsystic-social-sharing id="1"]

Каментарыi

Дадаць каментарый