Адбылося павелічэнне сігнала хвалі першага трансгранічнага радыё на беларускай мове Беларускага Радыё Рацыя з Беластоку (Польшча). Цяпер Радыё Рацыя ахоплівае не толькі горад над Бугам, але і ўсю памежную тэрыторыю спалучаючыся з Гродзенскай вобласцю. Узмацніўся сігнал ў бок Кобрына і Маларыты.

Беларускае Радыё Рацыя заснавана прадстаўнікамі беларускай дыяспары ў Польшчы (Беларускі саюз у Польшчы). Галоўнай мэтай Беларускага Радыё Рацыя з’яўляецца стварэнне грамадзянам Беларусі доступу да інфармацыі аб падзеях і развіцці сітуацыі ў Беларусі, Польшчы, Еўропе ды свеце. Радыё спрыяе ў развіцці добрасуседскіх адносін і культурна-грамадскай інтэграцыі памежных раёнаў.

Рацыя ахоплівае тэмы ад бізнэсу да рэлігіі, ад літаратуры да сацыяльных пытанняў, ад вялікага спорту і да вялікай палітыкі. Музычная прастора Рацыі: ад пачынаючых музыкаў Беларусі да вядомых еўрапейскіх выканаўцаў. Журналісты, аўтары і супрацоўнікі Рацыі кіруюцца ў сваёй працы выключна незалежным поглядам.

На сайце Віртуальны Брэст ў калонцы «Информация и ссылки» з’явілася рубрыка «Радыё Рацыя ў Брэсце«, якая дае прамы пераход на сайт радыёстанцыі, дзе размешчаны навіны з Брэста і вобласці. Не ўся інфармацыя перадрукоўваецца на сайт, таму неабходна слухаць жывы эфір.

Радыё Рацыя ў Брэсце і Брэсцкай вобласці — 99,2 FM

Радыё Рацыя праз Інтэрнэт — Слухайце нас

Інфармацыонная крыніца: http://new.racyja.com/

[supsystic-social-sharing id="1"]