Зборшчыкі подпісаў за Рыгора Кастусёва паскорылі працу памежнікаў на пераходзе «Варшаўскі мост».

Традыцыйная для выходных полукіламетровая чарга перад пунктам пропуску знікла цягам дваццаці хвілін пасля таго, як сярод кіроўцаў пачалі збіраць подпісы за вылучэнне кандыдата ад партыі БНФ Рыгора Кастусёва.

«Увага з боку памежнікаў з’явілася адразу ж, калі мы пачалі збіраць подпісы», — кажа адзін з сябраў ініцыятыўнай групы Віктар Клімус. —«Спачатку нам прапаноўвалі адыйсці да пляцоўкі дзе месцяцца кафэ і банкі — дзесці за кілометр ад шлагбаўма. Тлумачылі спачатку, што гэта памежная зона, пасля, што машыны рухаюцца і знаходзіцца на дарозе небяспечна. А там нібыта нам будзе утульна і хораша. Мы адмовіліся, бо палічылі збор у тым мейсцы менш эфектыўным, а законных нагодаў забараніць нам працаваць тут не знайшлося. Пасля ужо іншы афіцэр, здаецца маёр, праверыў нашыя дакумэнты, патлумачыў — на магчымасць знаходжання ў памежнай зоне.»

Па славам удзельнікаў выніковасць збору была вельмі добрая: прыкладна за 10 хвілін кожны з іх паспеў падпісаць не меньш за 11 — 15 чалавек.

null

Аднак натхненне на добрую працу напаткала не толькі чальцоў каманды Кастусёва. На ўездзе ў памежны пераход запаліўся зялёны сігнал, які не згасаў, пакуль апошняя машына з чаргі не знікла за шлагбаўмам.
«Могуць жа працаваць, калі захочуць», — жартавалі сябры ініцыятыўнай групы. —«Канкурэнцыя ва ўладзе сапраўды прымушае чыноўнікаў варушыцца.»

Шкада толькі, што гэтай канкурэнцыі ў Беларусі настолькі мала, што хапае на лічаныя выпадкі, а далёка не на кожны дзень.

null [supsystic-social-sharing id="1"]