Надвор’е псуецца – байкер злуецца! У сярэдзіне кастрычніка прайшла супольная акцыя ДАІ і матацыклістаў якая, ўсё ж такі, заявіла аб закрыцці байкерскага сезону.  У тусоўцы 15 кастрычніка прынялі ўдзел больш за 100 байкераў з Беларусі, Расіі, Украіны і Польшчы. Пачалося мерапрыемства каля Лядовага палаца, дзе супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі разам з байкерскім насельніцтвам прапанавалі некалькі конкурсаў на азнаёмленнасць з правіламі дарожнага руху. Пазней,ўвесь гыркаючы натоўп байкераў праехаў па цантральных вуліцах Берасця. Скончылася акцыя наведваннем дзіцячага прытулку, дзе двухколыя сябры прэзентавалі падарункі і пракацілі дзетак на мотыках))). На жаль, паступова знікнуць каляровыя рыкаючыя зверы з нашых дарог, але пасля зімы заўсёды прыйдзе вясна! Таму, саграваемся гарбатай і уяўляем цёплае надвор’е, а байкерам кажам пакуль “Бай-бай”!

[supsystic-social-sharing id="1"]