Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Культура

Усіх зачаравалі казкай

14 кастрычніка стала вядома пераможца аднайменнага конкурсу “Зачаруй казкай”. Прэзэнтацыя зборніку аўтарскіх казак прайшла ў Дзяржаўным літаратурным музэі Янкі Купалы. Аўтарытэтнае журы – рок-музыка і зьбіральнік беларускіх народных казак Алег Хаменка, рэжысэр і актор Васіль Дранько-Майсюк і літаратарка Валярына Кустава вырашылі аддаць першае месца Кацярыне Ганчаровай з “Казкай пра дзяўчыну-зорачку”.

Пераможца конкурсу Кася Ганчарова

Пераможца конкурсу Кася Ганчарова

Арганізатары гэтай дабрачыннай акцыі Аксана Іванюк і Аляксандра Літвінчук за месяц атрымалі 74 казкі ад 54 аўтараў.

“Калісьці я з сяброўкай ладзіла падобны конкурс- беларускамоўных вершаў на студэнцкую тэматыку “Незавершанасць” і добра зарумела дзяўчат, калі прыйшла першая казачка – яны скакалі да столі, крычалі ура, бо гэта як дзіця – справа, якой прысвячаеш так шмат часу” – кажа дызайнер зборніку Літвінчук  Паліна.

Арганізатары конкурса

Арганізатары конкурса

У зборнік увайшлі 17 лепшых  твораў.

“4 разы вярстала яго, па розных прычынах. Апошнія 4 дні перад друкам амаль не спалі – самыя прыгатаванні былі))) ” – прызнаецца Паліна.

На жаль кніга выдадзена толькі ў 300 асобніках, але добра, што ўсе яны будуць перададзеныя ў дзіцячыя дамы. Прыемна здзівіла ідэя арганізатараў пакінуць зборнікі чорна-белымі і даць волю дзіцячым алоўкам і фламастэрам.

У кожным з нас жыве дзіця, таму і прапаную: не чакаць, а знаёміцца і зачаровываць усіх лепшымі казкамі конкурсу: чытайце тут

Падчас прэзентацыі

Падчас прэзентацыі

4 каментарыя

Пакінуць адказ на Валера Адмяніць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *